ГалоўнаяМерапрыемствыРоля сям'і ў сучасным свеце
"Погляд, звернуты да радзімы": стартуе другі этап выставачнага праекта да Года малой радзімы
Дыялог з жыццём і часам

Роля сям'і ў сучасным свеце

Роля сям'і ў сучасным свеце
Іншыя мерапрыемствы
8 мая 2018–30 чэрвеня 2018
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
аддзел абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207)
Месца правядзення

З 8 мая па 13 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Роля сям'і ў сучасным свеце”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і.

Гэты Дзень, заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1993 годзе рэзалюцыяй аб Міжнародным годзе сям'і (А/RES/47/237), штогод адзначаецца 15 мая.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый выказала глыбокую заклапочанасць тым, што найважнейшая ячэйка грамадства – сям'я – у многіх краінах няўхільна слабее і губляе сваю сацыяльную накіраванасць. У рэзалюцыі адзначалася, што ва ўсім свеце рэзка вырасла колькасць разводаў і павялічыўся працэнт людзей, якія дасягнулі 30-гадовага ўзросту і так і ні разу не ўступілі ў шлюб. Асамблея падкрэсліла, што інстытут сям'і знаходзіцца пад пагрозай і гэта негатыўна адбіваецца на развіцці не толькі асобных краін, але і ўсяго свету.

Нягледзячы на тое, што ў выніку глабальных трэндаў і дэмаграфічных змяненняў за мінулыя дзесяцігоддзі структура сям'і ва ўсіх краінах свету зведала істотныя змены, ААН па-ранейшаму лічыць сям'ю базавай ячэйкай грамадства. Увядзенне Міжнароднага дня прадастаўляе магчымасць падкрэсліць важнасць пытанняў, якія тычацца сям'і, і пашырыць веды аб сацыяльных, эканамічных і дэмаграфічных працэсах, якія ўплываюць на іх становішча.

Кожны год для правядзення Міжнароднага дня сям'і выбіраецца актуальная тэма, якая абмяркоўваецца на канферэнцыях, што праходзяць у розных краінах свету. Да гэтага Дня распрацоўваюцца праграмы падтрымкі і развіцця інстытута сям'і. У рамках семінараў і сімпозіумаў разглядаюцца пытанні ўмацавання сацыяльнай згуртаванасці грамадства, праў чалавека, праблемы малазабяспечаных сем'яў. Тэма Дня 2018 года – “Сям'я і інклюзіўнае грамадства”.

Сям'я як асноўны элемент грамадства была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, залогам стабільнасці і развіцця грамадства. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, менавіта ў ёй адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. На ёй будуецца любое цывілізаванае грамадства, у якім яна выступае адным з асноўных яго інстытутаў, першай прыступкай сацыялізацыі чалавека. Сям'я – крыніца любві, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, важны інструмент выхавання падрастаючага пакалення.

Ва ўсе часы аб развіцці краіны меркавалі па становішчы сям'і ў грамадстве і па адносінах да яе дзяржавы.

Па дадзеных перапісу насельніцтва, у Рэспубліцы Беларусь пражывае каля 2,7 млн сем'яў, з іх 1,2 млн, або амаль 45 %, маюць дзяцей ва ўзросце да 18-ці гадоў.

Сацыяльная ахова сям'і, паляпшэнне яе становішча ў грамадстве, ахова мацярынства і дзяцінства – адны з цэнтральных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі нашай краіны. У Беларусі сфарміравана заканадаўчая база па ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да дзяцей, створана сетка ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей. Для далейшага ўмацавання статусу сям'і ў Беларусі прынята Дзяржаўная праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016–2020 гады, у рамках якой распрацавана падпраграма “Сям'я і дзяцінства”.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага cаюза, Савета Еўропы) на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інстытут сям’і ў эпоху сацыяльных змен
  • Прававыя асновы рэгулявання сямейных адносін
  • Жанчына ў сям’і: замужжа, мацярынства, кар’ера
  • Выхаванне дзяцей у сям’і
  • Здароўе і сям’я
  • Сям’я і насілле
  • Псіхалогія сям’і, сям’я і шлюб
  • Сям’я ў сучасным беларускім грамадстве

Выстаўка будзе карысная спецыялістам, якія працуюць у галіне сацыяльных навук, студэнтам, аспірантам і выкладчыкам сацыялагічных, дэмаграфічных і прававых дысцыплін, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі сям'і і шлюбу.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.
Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам