Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
З 7 мая па 17 чэрвеня на выставачнай пляцоўцы 2-га паверха праходзіць тэматычная выстаўка да дня Вялікай Перамогі “Вялікі дзякуй за пераможны Май!”.
Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. навечна застанецца ў гераічным летапісе Беларусі як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці. Менавіта беларусы першымі прынялі на сябе вераломны ўдар фашысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 г. Тысячы нашых суайчыннікаў змагаліся ў гэтай вайне. У бязлітаснай барацьбе з ворагам яны паказвалі прыклады мужнасці, стойкасці і гераізму, выконвалі адказныя задачы па абароне Айчыны.
Наш святы абавязак – захоўваць гэту гераічную спадчыну, баявыя традыцыі беларускага народа, перадаваць новаму пакаленню самае святое пачуццё – любоў да Радзімы, суверэннай і незалежнай Беларусі.
У экспазіцыі Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлена звыш 150 кніг, якія выдадзены за апошнія тры гады і якія распавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта і апавяданні пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомыя або малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі. Галоўны сэнс твораў – святая памяць пра тых, хто заваяваў права на неўміручасць самай дарагой цаной – цаной жыцця.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 86.