ГалоўнаяМерапрыемствы“Рускі Бах”
Дзіцячы пакой запрашае на святкаванне Дня сям'і
"Погляд, звернуты да радзімы": стартуе другі этап выставачнага праекта да Года малой радзімы

“Рускі Бах”

“Рускі Бах”
Іншыя мерапрыемствы
11 мая 2018–11 чэрвеня 2018
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305)
Месца правядзення

З 11 мая па 11 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Рускі Бах”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння Юрыя Маркавіча Буцко.

У шэрагу найбольш цікавых, неардынарных музыкантаў нашага часу бачнае месца належыць расійскаму кампазітару Юрыю Буцко (1938–2015), аднаму з самых змястоўных і глыбокіх аўтараў сучаснасці. За самабытнасць мыслення, моц таленту ў музычных колах яго называлі “рускі Бах”. Кампазітарам напісана мноства інструментальных твораў, опер, харавой музыкі і музыкі для дзяцей. Ён належыць да ліку першых прадстаўнікоў рускага рэлігійнага адраджэння, якое пачалося ў 60-я гады. Уся творчасць гэтага аўтара прасякнута любоўю да роднай культуры, яе традыцый, глыбокім філасофскім разуменнем жыцця. Таксама Юрый Маркавіч пісаў музыку да фільмаў, тэлепастановак і спектакляў, якая карысталася вялікім поспехам.

Асноўную частку выстаўкі складаюць нотныя выданні: знакамітая опера-маналог “Запіскі вар'ята” па аднайменнай аповесці М. Гогаля, опера “Белыя ночы” па рамане Ф. Дастаеўскага, “Шэсць сцэн” на вершы А. Блока з паэмы “Дванаццаць”, кантата № 3 Вясельныя песні, сімфонія-рэчытатыў, сімфонія для струннага аркестра, сімфонія ў чатырох фрагментах, шэсць п’ес для фартэпіяна “З дзённіка”, вакальны цыкл “Адзінота” і шматлікія зборнікі, у якіх можна знайсці творы кампазітара.

Аўдыядакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, знаёмяць з операмі, сімфоніяй у 4-х фрагментах, п'есай “Плач”, а таксама музыкай, напісанай Ю. Буцко да інсцэніроўкі дзіцячых казак: “Сіўка-Бурка”, “Казка пра Каліфу-бусла”, “Карлік Нос”, “Як дастаць жывую малпу” і інш.

Артыкулы з кніг і перыядычных выданняў дапаўняюць выстаўку інфармацыяй пра творчасць знакамітага кампазітара.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам