ГалоўнаяМерапрыемствыТутэйшыя
Міжкультурны дыялог і развіццё
Дзіцячы пакой запрашае на святкаванне Дня сям'і

Тутэйшыя

Тутэйшыя
Іншыя мерапрыемствы
15 мая 2018 – 17 снежня 2019
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
выставачная пляцоўка 3-га паверха
Месца правядзення

З 15 мая на выставачнай пляцоўцы 3-га паверха адкрыта прымеркаваная да Года малой радзімы інфармацыйна-дакументальная выстаўка “Тутэйшыя”.

9 лютага 2018 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка абвясціў 2018 год у Беларусі Годам малой радзімы.

У апошні час цікавасць да краязнаўчай інфармацыі, вывучэння рэгіёнаў і асобных мясцовасцей у іх гістарычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці значна павялічылася. Дзякуючы краязнаўству мы знаходзім магчымасць праявіць сваю любоў да таго адзінага месца на Зямлі, якое лічым родным, незалежна ад таго, гэта буйны мегаполіс ці маленькая вёсачка.

Беларусь падарыла свету сотні выдатных асоб у навуцы, літаратуры, культуры, дзяржаўным кіраванні. Па-рознаму складаліся іх лёсы: адны ўсё жыццё прысвяцілі сваёй Радзіме, іншыя адначасова належалі некалькім краінам. Аднак усе яны нарадзіліся тут, выйшлі з нашай зямлі, якая ў тысячагадовай гісторыі мела розныя назвы.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 300 тэматычных экспанатаў, сярод якіх энцыклапедычныя, даведачныя, навуковыя, навукова-папулярныя, літаратурна-мастацкія і перыядычныя выданні, прысвечаныя розным мясцінам і славутым асобам Беларусі.

Экспазіцыя мае шэсць раздзелаў, прысвечаных абласным гарадам і іх ваколіцам: Мінск і Мінская вобласць, Брэст і Брэсцкая вобласць, Віцебск і Віцебская вобласць, Гомель і Гомельская вобласць, Гродна і Гродзенская вобласць, Магілёў і Магілёўская вобласць.

У межах гэтых раздзелаў прадстаўлена ілюстрацыйна-тэкставая інфармацыя пра славутых асветнікаў, дыпламатаў, палкаводцаў, касманаўтаў, вынаходнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, спартсменаў, якія нарадзіліся і жылі ў сучасных межах Беларусі, а таксама вылучыліся сваім талентам і здольнасцямі ў іншых краінах.

Трэба адзначыць, што асобы для экспазіцыі падбіраліся так, каб у ёй не паўтаралася ніводнага мястэчка, што дазволіла распавесці пра большую колькасць куточкаў Беларусі. 73 значныя постаці розных часоў, жыццё якіх – прыклад высокага служэння Радзіме і яе народу. Усе яны гонар нашага агульнага ўтульнага дома, што трэба берагчы і захоўваць, каб нашым нашчадкам было чым і кім ганарыцца.

Выстаўка арыентавана на шырокае кола наведвальнікаў і будзе доўжыцца да 17 снежня 2019 г.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

У афармленні афішы і экспазіцыі выкарыстана работа фотамастака Аляксандра Ласмінскага.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам