ГалоўнаяМерапрыемствыГоду малой радзімы прысвячаецца
Запрашаем на літаратурную гадзіну ў дзіцячы пакой
“Увайсці ў клетку з...”: чым здзівіць “Элемента” падчас Ночы музеяў – 2018

Году малой радзімы прысвячаецца

Году  малой радзімы прысвячаецца
Іншыя мерапрыемствы
29 мая
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346)
Месца правядзення

29 мая ў бібліятэцы ладзіцца прэзентацыя кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў”.

Мікола Маляўка – беларускі паэт, перакладчык, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, уладальнік медаля Францыска Скарыны за высокае прафесійнае майстэрства і вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і культуры.

Невыпадкова, што ў Год малой радзімы прэзентуецца кніга Міколы Маляўкі, выдадзеная “Народнай асветай”. У кніжцы аўтар распавядае аб жыцці і побыце нашых продкаў, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам.

На старонках “Спадчыны” абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі.

У кнізе выкарыстаны фотаздымкі калекцыі помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва, прадстаўленыя Музеем старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выпуск выдання ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і адрасуецца дзецям і дарослым, якія любяць сваю Радзіму і жадаюць ведаць усё пра яе мінулае.

Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 266 37 37, 293 28 23.

Е-mail: pr@nlb.by



Бібліятэкарам