Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства “Шчасце, сонца, дружба – вось, што дзецям трэба”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Гэтае свята прыходзіць да нас у першы дзень лета, калі ў блакітным небе свеціць яркае сонейка, спяваюць на ўсе лады птушкі, прырода напаўняецца яркімі фарбамі і водарамі кветак і траў.
Смех, радасць, энергію і азарт хлопчыкі і дзяўчаткі атрымаюць ад завадных гульняў-эстафет, вясёлых конкурсаў, забаў і спаборніцтваў.
Творчай часткай святочнага мерапрыемства стане сумесны малюнак на тэму “Шчаслівае дзяцінства”, а таксама конкурс малюнкаў на асфальце.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з новымі сябрамі, падзеляцца адзін з адным вясёлым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі.
Запрашаюцца дзеці 5–10 гадоў.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.