ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на літаратурную гадзіну дзіцячага пакоя
Пра гонар, вайсковы абавязак і любоў да Бацькаўшчыны: раман Вячаслава Бандарэнкі падораць бібліятэкам краіны
“Пісаць з настроем і праўдзіва…”: запрашаем на творчы вечар Анатоля Бутэвіча

Запрашаем на літаратурную гадзіну дзіцячага пакоя

Запрашаем на літаратурную гадзіну дзіцячага пакоя
Іншыя мерапрыемствы
20 чэрвеня 2018
Дата правядзення
11.00–12.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

20 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “У кнігі няма канікул”.

Дзяцей чакае знаёмства з творчасцю замежных пісьменнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі дружна прачытаюць творы шведскага дзіцячага пісьменніка і ілюстратара Свена Нурдквіста. А менавіта “Блінны торт” – першую гісторыю Нурдквіста-апавядальніка пра дзядка Пэтсана і кацяня Фіндуса, а таксама пра дзіўныя прыгоды фермера, яго ката і іншых дамашніх жывёл.

Акрамя таго, юныя чытачы пазнаёмяцца з героямі кнігі англійскага пісьменніка Майкла Бонда “Медзведзяня па імені Падынгтан”. Разам дзеці пачытаюць апавяданні пра прыгоды пацешнага медзведзяняці, які прыбыў з Дрымучага Перу наўпрост на Падынгтонскі вакзал... Дзе медзведзяня па імені Падынгтан, там ніколі не бывае сумна!

Усе дзеці атрымаюць задавальненне ад прачытаных твораў.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам