ГалоўнаяМерапрыемствыПра гонар, вайсковы абавязак і любоў да Бацькаўшчыны: раман Вячаслава Бандарэнкі падораць бібліятэкам краіны
Сапраўдны творца ўвасабляе сабой радзіму: мастацкая выстаўка памяці Гаўрыіла Вашчанкі
Запрашаем на літаратурную гадзіну дзіцячага пакоя

Пра гонар, вайсковы абавязак і любоў да Бацькаўшчыны: раман Вячаслава Бандарэнкі падораць бібліятэкам краіны

Пра гонар, вайсковы абавязак і любоў да Бацькаўшчыны: раман Вячаслава Бандарэнкі падораць бібліятэкам краіны
Іншыя мерапрыемствы
20 чэрвеня
Дата правядзення
а 15 гадзіне
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

20 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца цырымонія перадачы ў дар раённым і гарадскім бібліятэкам выдання Вячаслава Бандарэнкі “Четыре судьбы. Одна Родина”.

Раман члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Вячаслава Бандарэнкі “Четыре судьбы. Одна Родина” – сумесны праект Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў і аўтара, які з'яўляецца членам гэтага аб'яднання. Праект стартаваў у 2013 годзе, электронная публікацыя рамана праходзіла ў рэжыме анлайн на сайце грамадскага аб'яднання на працягу амаль трох гадоў.

Раман выйшаў у свет у выдавецтве “Аверсэв”. Сімвалічна, што кніга пра людзей у пагонах, выпускнікоў Полацкага кадэцкага корпуса, лепшых прадстаўнікоў рускага афіцэрства выдадзена ў год падчас святкавання 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 75-годдзя абвяшчэння стварэння сувораўскіх ваенных і нахімаўскіх ваенна-марскіх вучылішчаў і 65-годдзя Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча (СВВ).

Пасля выдання раман В. Бандарэнкі паступіў у бібліятэкі кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага СВВ. У бліжэйшы час яго атрымаюць гарадскія і раённыя бібліятэкі Беларусі. Першы этап гэтай акцыі – перадача 200 экзэмпляраў – адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У цырымоніі дарэння прымуць удзел члены Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў, навучэнцы Мінскага СВВ, спецыялізаванага ліцэя МУС і Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча.

Мерапрыемства пачнецца а 15-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Раман-эпапея “Четыре судьбы. Одна Родина” папоўніць фонды бібліятэк краіны

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам