ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Свойскія жывёлы”
Беларускае Сярэднявечча Паўла Лойкі
Білет у лета

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Свойскія жывёлы”

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Свойскія жывёлы”
Іншыя мерапрыемствы
11 ліпеня
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

11 ліпеня дзіцячы пакой чакае дзяцей на творчыя заняткі “Свойскія жывёлы”.

У пазнавальна-гульнявой форме хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць засвоіць тэхніку вытворчасці вырабаў з каляровай паперы – арыгамі і змайстраваць забаўныя фігуркі свойскіх жывёл.

Пашырыць веды пра любімых гадаванцаў дзеці змогуць, узяўшы ўдзел у забаўляльных настольных гульнях і азнаёміўшыся з кнігамі і часопісамі пра жывёл. Мерапрыемства пройдзе ў суправаджэнні дзіцячых песенек.

Прыязная і ветлівая атмасфера дапаможа дзецям весела правесці час і атрымаць пазітыўныя эмоцыі.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5–10 гадоў.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.




Бібліятэкарам