ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас дзіцячага пакоя па фларыстыцы
Моладзь – наша надзея, наша будучыня
Каляровыя дні

Майстар-клас дзіцячага пакоя па фларыстыцы

Майстар-клас дзіцячага пакоя па фларыстыцы
Іншыя мерапрыемствы
8 жніўня
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

8 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па фларыстыцы “Чароўнае лета”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з адным з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – фларыстыкай. З разнастайных прыродных матэрыялаў – травы, засушанага лісця, сухацветаў – яны створаць яркую кветкавую кампазіцыю. Фларыстычнае пано дзеці ўпрыгожаць стужачкамі, вяровачкамі і дэкаратыўнымі элементамі.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць незабыўныя эмоцыі і незвычайную карціну з прыродных матэрыялаў, якую яны зробяць самі.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам