ГалоўнаяМерапрыемствыКанстытуцыя Францыі – вытокі станаўлення і сучаснасць: да 60-годдзя прыняцця Канстытуцыі V Французскай Рэспублікі (4 кастрычніка)
“Гучныя краявіды” Анатоля Дрыбаса
Першаму ў свеце выданню пад назвай “Буквар” – 400 гадоў!

Канстытуцыя Францыі – вытокі станаўлення і сучаснасць: да 60-годдзя прыняцця Канстытуцыі V Французскай Рэспублікі (4 кастрычніка)

Канстытуцыя Францыі – вытокі станаўлення і сучаснасць: да 60-годдзя прыняцця Канстытуцыі V Французскай Рэспублікі (4 кастрычніка)
Іншыя мерапрыемствы
2 жніўня – 29 кастрычніка 2018
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зале прававой інфармацыі (пам. 207b)
Месца правядзення

З 28 жніўня па 29 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Канстытуцыя Францыі – вытокі станаўлення і сучаснасць”, прысвечаная 60-годдзю прыняцця Канстытуцыі V Французскай Рэспублікі.

Францыя ўнесла асаблівы ўклад у развіццё канстытуцыйна-прававой тэорыі і практыкі. З часу Вялікай буржуазнай рэвалюцыі 1789 года ў рэспубліцы было прынята 17 канстытуцый і канстытуцыйных хартый. Канстытуцыя 1958 года, прынятая на рэферэндуме, заснавала Пятую Рэспубліку ў Францыі, заклала асновы новай арганізацыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, якая атрымала ў літаратуры назву паўпрэзідэнцкай (змешанай) формы праўлення.

Упершыню ў французскай рэспубліканскай гісторыі канстытуцыйны тэкст не распрацоўваўся ўстаноўчым сходам. Законам ад 1 чэрвеня 1958 года яго падрыхтоўка была дэлегавана папулярнаму палітыку – генералу Шарлю дэ Голю.

Дзеючая Канстытуцыя ўключае ў сябе тры акты: Канстытуцыю 1958 года, Дэкларацыю праў чалавека і грамадзяніна 1789 года і Прэамбулу Канстытуцыі 1946 года.

Канстытуцыя 1958 года складаецца з кароткай прэамбулы і 15 раздзелаў, разбітых на 93 артыкулы. У ёй адсутнічае звычайная для сучасных актаў глава аб правах і свабодах грамадзян. Прэамбула абмяжоўваецца адсылкай да Дэкларацыі праў чалавека і грамадзяніна 1789 года і Прэамбулы Канстытуцыі 1946 года, якая ў гэтай частцы з юрыдычнага пункту гледжання застаецца ў сіле. На працягу амаль 10 гадоў пасля таго, як ваціравалі Канстытуцыю, у судах Францыі не было адзінага меркавання аб юрыдычнай сіле ДПЧГ і Прэамбулы Канстытуцыі 1946 года. Толькі праз дзесяцігоддзі (у 1970 годзе) і Канстытуцыйны, і Дзяржаўны Савет прыйшлі да меркавання, што нормы гэтых дакументаў – складаная частка дзеючага права. Суды павінны выкарыстоўваць іх пры разглядзе канкрэтных спраў.

Канстытуцыя 1958 года вызначыла асноўныя параметры дзяржавы, устанавіўшы, што Францыя з’яўляецца непадзельнай, свецкай, дэмакратычнай і сацыяльнай рэспублікай. Прынцып рэспублікі – “Праўленне народа, па волі народа і для народа” (арт. 2).

У вярхоўны закон французскай прававой сістэмы з моманту яго апублікавання былі ўнесены змены 24 разы альбо заканадаўча, альбо парламентам у Кангрэсе, альбо непасрэдна народным рэферэндумам. 21 ліпеня 2008 года французскі парламент з перавагай усяго ў адзін голас ухваліў прапанову прэзідэнта Нікаля Сарказі аб унясенні ў тэкст Асноўнага закона шэрагу паправак. У прыватнасці, яны прадугледжвалі абмежаванне тэрміну прэзідэнцкай улады (не больш за два 5-гадовыя тэрміны запар).

У цяперашні час Канстытуцыя складаецца з 16 раздзелаў, 104 артыкулаў (у тым ліку часовых) і Прэамбулы.

Выстаўка адрасуецца студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных ВНУ, спецыялістаў у галіне канстытуцыйнага і міжнароднага права, палітолагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца палітыка-прававым жыццём замежных краін.

Экспазіцыя налічвае каля 80 дакументаў – кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя развіцця французскіх канстытуцый і іх інстытутаў
  • Канстытуцыя Пятай Французскай Рэспублікі: прыняцце і рэфармаванне
  • Асаблівасці канстытуцыйнага права і канстытуцыйнага кантролю ў Францыі
  • Прэзідэнцкая ўлада Францыі
  • Парламент Французскай Рэспублікі
  • Французская судовая сістэма
  • Закон і праватворчасць у Францыі

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам