ГалоўнаяМерапрыемствыНаркаманія – дарога ў нікуды
Музейныя заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”
Цікавыя праекты Нацыянальнай бібліятэкі на ХХV Дні беларускага пісьменства

Наркаманія – дарога ў нікуды

Наркаманія – дарога ў нікуды
Іншыя мерапрыемствы
3 верасня – 31 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала перыядычных выданняў (пам. 106)
Месца правядзення

З 3 верасня па 31 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Наркаманія – дарога ў нікуды”.

У сучасным грамадстве ёсць тысячы праблем, з якімі чалавецтва навучылася змагацца, але ёсць адна, якая псуе самую радасную карціну нават у развітых краінах, – рост наркаманіі сярод насельніцтва.

За апошнія гады ў свеце павялічыўся абарот наркотыкаў, ствараюцца ўсе новыя і новыя наркатычныя рэчывы. Таму наркаманія перастала быць клопатам толькі супрацоўнікаў медыцыны і органаў барацьбы са злачыннасцю. Любая сфера – ад эканомікі да адукацыі – пакутуе ад паскоранага тэмпу наркатызацыі насельніцтва. І сусветная супольнасць абмяркоўвае гэту праблему як стратэгічную, у выніку чаго прымаюцца розныя дзяржаўныя праграмы.

Пытанні росту захворвання наркаманіяй, барацьбы з незаконным абарачэннем наркотыкаў, антынаркатычнай палітыкі дзяржавы закранаюцца ў публікацыях такіх перыядычных выданняў, як “Медицинский журнал”, “Законность и правопорядок”, “Беларуская думка”, “Юстиция Беларуси” і інш.

Прафілактыка наркаманіі – адна з найважнейшых задач сучаснай адукацыйнай установы. Пра метады работы школы ў гэтым напрамку раскажуць артыкулы з часопісаў “Народная асвета”, “Здаровы лад жыцця”, “Выхаванне і дадатковая адукацыя” і інш.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.


Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам