ГалоўнаяМерапрыемствыМагія гуку: запрашаем на прэзентацыю кнігі “Арганы Беларусі”
Літаратурная гадзіна “Для вас, дзеткі, новыя кніжкі”
Размова з адвакатам аб абароне праў спажыўца

Магія гуку: запрашаем на прэзентацыю кнігі “Арганы Беларусі”

Магія гуку: запрашаем на прэзентацыю кнігі “Арганы Беларусі”
Іншыя мерапрыемствы
25 верасня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Кніга “Арганы Беларусі” – гэта навуковыя даследаванні і маляўнічыя ілюстрацыі. Яе чытачоў чакае займальнае падарожжа, бо арганная культура Беларусі – гэта больш за 600 гадоў незвычайна багатай і прыгожай гісторыі.

Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя для нашай краіны падзеі, а гукі аргана ўсё так жа працягваюць напаўняць душы беларусаў супакоем і ціхамірнасцю.

Імёны выбітных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, а таксама тэхнічныя характарыстыкі кожнага з апісаных інструментаў – усё гэта можна знайсці ў выданні “Арганы Беларусі”.

Ідэя падрыхтоўкі і выпуску кнігі нарадзілася ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і знайшла падтрымку сярод беларускіх музыказнаўцаў.

Даследаванне заняло амаль год, сама экспедыцыя – 39 дзён. Матэматык-арганіст Аляксандр Бурдзялёў у кампаніі фатографа выдавецтва Анатоля Дрыбаса праехалі 13 тысяч кіламетраў у пошуках ацалелых “каралёў музычных інструментаў”.


Жадаючых паглядзець на ўнікальнае выданне і больш даведацца пра яго чакаем 25 верасня ў 16.00 у галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя кнігі “Арганы Беларусі”.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам