ГалоўнаяМерапрыемствыЛекцыя Галіны Сініла “Сучасны беларускі пераклад Песні Песняў”
Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”
Андрусь Такінданг з прэм’ерай песні пра беларускага першадрукара

Лекцыя Галіны Сініла “Сучасны беларускі пераклад Песні Песняў”

Лекцыя Галіны Сініла “Сучасны беларускі пераклад Песні Песняў”
Іншыя мерапрыемствы
10 каcтрычніка
Дата правядзення
17.00–18.30
Час правядзення
пам. 348
Месца правядзення

У межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” ладзіцца лекцыя “Сучасны беларускі пераклад Песні Песняў” біблеіста, гебраіста, германіста Галіны Сініла.

Галіна Сініла – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый, дацэнт кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, чытае лекцыйны курс “Біблія і сусветная культура”.

Сустрэча пачнецца 10 кастрычніка а 17-й гадзіне ў чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (3-ці паверх, пам. 348).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.

Чытайце таксама, як прайшла лекцыя “Сучасны беларускі пераклад Песні Песняў” біблеіста, гебраіста, германіста Галіны Сініла.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 30 верасня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам