ГалоўнаяМерапрыемствыБачыць у цемры: гэтаму і не толькі навучаць гасцей выстаўкі “Fantasy Land”
Далягляд: фотавыстаўка да 100-гадовага юбілею Латвіі і Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі
Жыццё як імгненне

Бачыць у цемры: гэтаму і не толькі навучаць гасцей выстаўкі “Fantasy Land”

Бачыць у цемры: гэтаму і не толькі навучаць гасцей выстаўкі “Fantasy Land”
Іншыя мерапрыемствы
9 кастрычніка – 11 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення
Білет
Купіць анлайн

У бібліятэцы працуе выстаўка “Fantasy Land”, на якой вас чакаюць эфектныя працы аўтарскага праекта "ХIII цуд свету” мастака Аляксандра Вышкі.

У залежнасці ад асвятлення – натуральны свет, ультрафіялет або поўная цемра – прадметы мяняюцца вонкава, і разам з тым змяняюць свой пасыл. Незвычайныя экспанаты прыадкрыюць браму ў царства ценяў і монстраў “Атлантыду” і адправяць вас у займальнае падарожжа на “Загадкавы Усход”.

У гасцей выстаўкі з'явіцца ўнікальная магчымасць убачыць адзін з найстарэйшых японскіх коміксаў “Манга” Кацусіка Хакусая. Бясцэнны арыгінал фонд Нацыянальнай бібліятэкі прадэманструе ўпершыню! У экспазіцыі – 7 выпускаў зборніка, выдадзеныя ў перыяд з 1814 па 1875 год. Поўны збор шматгадовай працы знакамітага японскага майстра – гэта 15 невялікіх томікаў, каля 900 старонак і больш за 4 000 сюжэтаў: жанравыя сцэны, пейзажы, расліны, жывёлы архітэктурныя ансамблі, дзіўныя істоты і краіны. Даследчыкі называюць кнігу “энцыклапедыяй японскага народа”.

XIII цуд свету. Графіка, алейны жывапіс, якія свецяцца ў цемры, а таксама элементы светладынамічнай прасторы. Аблытаныя павуціннем музычныя інструменты, статуэткі, таямнічыя маскі і іншыя загадкавыя арт-аб'екты.

Атлантыда. Фантазія на тэму падводнага царства. Падземны дэман, рыба “фугу”, залаты цмок, слон з чырвонага дрэва, які свеціцца, вадзяны “капа” і лясун “тэнгу”.

Загадкавы Усход. Васковыя воіны “бусі”, цацкі і лялькі ХIX і XX стагоддзяў, прадметы ўжытку, нэцкэ, вееры, карціна “Сон самурая” з водарам квітнеючай сакуры, лялька з першага праваслаўнага храма ў Японіі ў горадзе Хакодатэ.

Выстаўка зацікавіць не толькі аматараў анімэ, але і гасцей з самымі рознымі густамі, бо экспанаты проста фантастычныя. Да таго ж гэта выдатны шанец зрабіць арыгінальнае фота для свайго акаўнта ў Instagram – жадаючым прапануюць апрануцца ў традыцыйнае кімано.

Выстаўка будзе доўжыцца да 11 жніўня 2019 года.

Кошт наведвання:

7 руб. – для дарослых;
5 руб. – для навучэнцаў школ, ССНУ і ВНУ;
3 руб. – для дзяцей ад 3 да 6 гадоў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей са шматдзетных сем'яў;
16 руб. – сямейны білет (2 дарослых + 1 дзіця);
19 руб. – сямейны білет (2 дарослых + 2 дзіцяці).

Бясплатна – для дзяцей да 3 гадоў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, а таксама асоб, якія суправаджаюць групу вучняў (1 чалавек на 10 дзяцей).

Рэжым работы выстаўкі:

10.00–20.00 панядзелак – пятніца;
10.00–18.00 субота;
выхадны дзень – нядзеля і апошні панядзелак месяца.

Час работы выстаўкі ў святочныя і перадсвяточныя дні просьба ўдакладняць па тэлефонах: (8 017) 266 37 37, 293 29 22.

E-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам