ГалоўнаяМерапрыемствыЗачараваныя мастацтвам
Міжнародны навуковы круглы стол “Сучасныя біблейскія даследаванні”
Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”

Зачараваныя мастацтвам

Зачараваныя мастацтвам
Іншыя мерапрыемствы
10 кастрычніка – 18 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 10 кастрычніка па 18 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Зачараваныя мастацтвам”, прысвечаная 80-годдзю Беларускага саюза мастакоў.

Стваральнікі і майстры, таленты і энтузіясты, творцы, якія здолелі захаваць гістарычную панараму нашага жыцця, унесці ў выяўленчае мастацтва нацыянальны каларыт, новыя канцэпцыі і формы, закласці падмурак майстэрства для пераемнікаў і будучых пакаленняў – усё гэта члены Беларускага саюза мастакоў, аднаго з найстарэйшых творчых аб’яднанняў рэспублікі.

Саюз і яго ўдзельнікі прайшлі няпросты гістарычны шлях: рэпрэсіі 30-х гадоў, Вялікая Айчынная вайна, барацьба з фармалізмам у мастацтве, засілле сацрэалізму і немагчымасць мастакоў рэалізаваць свае творчыя ідэі. Шмат чаго давялося перажыць, за многае змагацца, шмат чаго дасягнуць. Сёння Беларускі саюз мастакоў – гэта значнае для краіны аб’яднанне майстроў выяўленчага мастацтва, якія займаюцца не толькі творчасцю, але і арганізацыяй рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і выставак, выкладчыцкай дзейнасцю, прапагандай айчыннага мастацтва за мяжой.

Выстаўка экспануе творчасць вядучых майстроў Беларускага саюза мастакоў. Матэрыялы прадстаўлены па відах выяўленчага мастацтва: жывапісе, графіцы, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным, тэатральна-дэкарацыйным, манументальна-дэкаратыўным мастацтве, сучасных арт-практыках, а таксама па мастацкай крытыцы і мастацтвазнаўстве.

Экспазіцыя прыцягне ўвагу разнастайнасцю кірункаў, вобразаў, жанраў, форм, тэхнік, у якіх выкананы работы членаў Саюза мастакоў. Сярод іх – рэпрадукцыі твораў жывапісцаў М. Станюты, М. Савіцкага, У. Стальмашонка, Г. Вашчанкі, В. Грамыкі, В. Цвіркі, І. Ахрэмчыка, М. Данцыга, Л. Шчамялёва, П. Масленікава; графікаў А. Кашкурэвіча, В. Шаранговіча, А. Басалыгі, М. Басалыгі, Р. Сітніцы, В. Слаука, В. Сташчанюка, Г. Паплаўскага, А. Лось, У. Правідохіна; скульптараў З. Азгура, А. Бембеля, А. Анікейчыка, А. Глебава, В. Занковіча, С. Селіханава, І. Міско, У. Слабодчыкава; майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва М. Міхалапа, А. Кішчанкі, У. Мурахвера, Л. Мягковай, Л. Пятруль і іншых. Побач з рэпрадукцыямі твораў мэтраў айчыннага мастацтва суседнічаюць работы маладых аўтараў, прадаўжальнікаў традыцый, творцаў сучаснага Саюза мастакоў, будучага беларускага мастацтва.

Дапаўняюць выстаўку матэрыялы, прысвечаныя гісторыі Беларускага саюза мастакоў, яго станаўленню, развіццю і сучаснаму стану, абласным арганізацыям і структурам Саюза, творчым аб’яднанням “Пагоня”, “Квадрат”, беларускім навучальным установам, якія рыхтуюць будучых майстроў. Выклічуць цікавасць каталогі выставак, буклеты і артыкулы, інфармацыя аб фестывалях, рэгіянальных і міжнародных пленэрах і іншых мерапрыемствах з жыцця і дзейнасці Беларускага саюза мастакоў.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 50 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам