ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на прэзентацыю кнігі “Бачу Беларусь такой” і фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка
Запрашаем на фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”
Пяшчотная, мілая, добрая

Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Бачу Беларусь такой” і фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка

Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Бачу Беларусь такой” і фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка
Іншыя мерапрыемствы
16 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

16 кастрычніка ў бібліятэцы пройдуць прэзентацыя кнігі “Бачу Беларусь такой” і фотавыстаўка Уладзіслава Цыдзіка, прысвечаныя Году малой радзімы.

Краіна, дзе любоў, спакой,
Дзе радасць напаўняе грудзі,
Я бачу Беларусь такой.
Няхай шчаслівым лёс наш будзе!

Алена Стэльмах

Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная – такою бачыцца Беларусь нераўнадушнаму фатографу. У кнізе "Бачу Беларусь такой" аўтар здымкаў Уладзіслаў Цыдзік разам с 65 беларускімі паэтамі выказваюць свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі.

Кніга пабачыла свет сёлета ў Выдавецкім доме "Звязда" і была выдадзена на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. Яна адлюстроўвае разнастайныя куткі нашай краіны. "Бачу Беларусь такой" – своеасаблівы працяг тэмы, распачатай два гады таму ў фотальбоме "Зачараваны Беларуссю". Асаблівасцю новага выдання сталі апублікаваныя ў ім вершы таленавітых сучаснікаў.

Укладальніца абодвух выданняў – пісьменніца, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Пільнае вока прафесійнага майстра не толькі ўглядваецца ў постаці і твары – Уладзіслаў Цыдзік разглядае і ў прыродзе, і ў розных аб’ектах, і ў людзях нешта галоўнае, сутнаснае, што дапамагае ўявіць нашу краіну ва усіх колерах і фарбах.

“Бачу Беларусь такой” – гэта своеасаблівы падарунак Саюза пісьменнікаў Беларусі Году малой радзімы. Іміджавы для краіны праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Мерапрыемства пачнецца а 16.00 у галерэі "Ракурс" (2-гі паверх).

Выстаўка здымкаў, якія ўвайшлі ў новую кнігу, адкрыецца падчас прэзентацыі і будзе доўжыцца да 16 лістапада 2018 г.

Дата заканчэння работы фотавыстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя кнігі “Бачу Беларусь такой” і адкрыццё фотавыстаўкі Уладзіслава Цыдзіка.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

01.07.2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

25.06.2020

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

17.06.2020

23 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі графікі “Полымя ваенных дзён”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.

Яго жыццё – тэатр

10.06.2020

З 1 чэрвеня па 3 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Яго жыццё – тэатр”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Ануфрыевіча Дударава.

Вакол свету па кніжных старонках

15.06.2020

З 15 чэрвеня па 26 жніўня запрашаем на выстаўку “Вакол свету па кніжных старонках” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры

12.06.2020

З 12 чэрвеня па 25 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.



111