ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб жыллёвых правах грамадзян
Моцная ААН на карысць народаў свету
Прэзентацыя кнігі "Прыгоды вялікай Кнігі"

Размова з адвакатам аб жыллёвых правах грамадзян

Размова з адвакатам аб жыллёвых правах грамадзян
Іншыя мерапрыемствы
24 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

24 кастрычніка адбудзецца тэматычная сустрэча з адвакатам “Жыллёвыя правы грамадзян”.

На ёй вы зможаце атрымаць асноўныя веды па тэме жыллёвых правоў грамадзян у рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, задаць пытанні аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, адказнасці службаў ЖКГ пры рамонце жыллёвага фонду, ільготах пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг, а таксама аб прадастаўленні жыллёвых субсідый на аплату ЖКП для асоб, якія не заняты ў эканоміцы краіны.

У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З лекцыяй выступіць Церашкоў Максім Сяргеевіч, член Мінскай абласной калегіі адвакатаў, адвакат адвакацкага бюро “Брагінец і Партнёры”, медыятар, сааўтар інфармацыйна-аналітычнай праграмы “Белорусское времечко” (тэлеканал “Беларусь 1”).


Для наведвання мерапрыемствы неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пачатак мерапрыемства: 16.00.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (2-гі паверх, пам. 257с).

Папярэдні запіс абавязковы.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 68.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з адвакатам на тэму “Жыллёвыя правы грамадзян”.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам