ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”
Прэзентацыя кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”
Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Бачу Беларусь такой” і фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка

Запрашаем на фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”

Запрашаем на фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка  “Бачу Беларусь такой”
Іншыя мерапрыемствы
16 кастрычніка – 25 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

16 кастрычніка ў бібліятэцы адкрылася фотавыстаўка Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”.

44 фотапогляды сапраўднага майстра на нашу краіну зачаруюць гледача яе прыгажоцю і непаўторнасцю. На здымках Уладзіслава Цыдзіка Беларусь прадстаўлена знаёмай, роднай, блізкай. І гэта не здарма, бо экспазіцыя прысвечана Году малой радзімы.

Уладзіслаў Цыдзік захоўвае Беларусь сапраўднай, той, якую большчасць з нас ведаюць з маленства. Ён шмат падарожнічае па краіне, таму на выстаўцы можна палюбавацца спакойнымі палямі мягкіх колераў, драўлянымі хаткамі, зборам ураджая, знакамітымі архітэктурнымі помнікамі, усмешкамі людзей і крыламі буслоў. Шмат увагі фотамайстар аддае беларускай сталіцы, якая прыцягвае сваім мінулым, уражвае новым днём.

Сёлета ў Выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга “Бачу Беларусь такой”. У яе ўвайшлі прадстаўленыя на выстаўцы здымкі Уладзіслава Цыдзіка разам з вершамі 65-ці сучасных беларускіх паэтаў.


Выстаўка будзе доўжыцца ў галерэі “Ракурс” да 25 лістапада 2018 г.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 33, 293 28 81.

Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя кнігі і адкрыццё фотавыстаўкі “Бачу Беларусь такой”.




Бібліятэкарам