ГалоўнаяМерапрыемствыМоцная ААН на карысць народаў свету
Літаратурная гадзіна для дзяцей “Вясёлыя гісторыі”
Размова з адвакатам аб жыллёвых правах грамадзян

Моцная ААН на карысць народаў свету

Моцная ААН на карысць народаў свету
Іншыя мерапрыемствы
18 кастрычніка – 3 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 18 кастрычніка па 3 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Моцная ААН на карысць народаў свету”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Гэты Дзень быў абвешчаны 31 кастрычніка 1947 года на 2-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/168 (II)) і з 1948 года адзначаецца штогод. Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) святкуецца ў дзень яе нараджэння: 24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу асноўны дакумент Арганізацыі – яе Статут.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – унікальная арганізацыя незалежных краін, якія аб’ядналіся ў імя ўсеагульнага міру і сацыяльнага прагрэсу. На дадзены момант членамі Арганізацыі з’яўляюцца 193 дзяржавы.

ААН дае пляцоўку, дзе прадстаўнікі кожнай краіны могуць выказаць свае погляды ў Генеральнай асамблеі, Савеце бяспекі, Эканамічным і сацыяльным савеце і іншых органах і камітэтах. Садзейнічаючы наладжванню дыялогу паміж дзяржавамі-членамі і правядзенню перагавораў, Арганізацыя становіцца механізмам, пры дапамозе якога ўрады розных краін знаходзяць агульныя падыходы і разам вырашаюць праблемы.

Дзейнасць Арганізацыі шматгранная і ахоплівае шырокае кола важных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам у XXI стагоддзі, такіх як мір і бяспека, змяненне клімату, устойлівае развіццё, правы чалавека, раззбраенне, тэрарызм, гуманітарныя і надзвычайныя сітуацыі, гендарная роўнасць, кіраванне, вытворчасць прадуктаў харчавання і многае іншае.

Апошнія гады сталі насычанымі для ААН: уступіў у сілу Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, падпісана Парыжскае пагадненне па клімаце, абраны новы, дзявяты па ліку Генеральны сакратар, пад эгідай ААН идзе працэс урэгулявання вострых палітычных крызісаў. Значэнне і аўтарытэт Арганізацыі працягваюць расці, паколькі ў сучасных умовах у міжнароднай супольнасці застаецца адзін шлях – аб’ядноўваць намаганні перад тварам глабальных выклікаў і пагроз.

Рэспубліка Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы – заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААН – адзін з прыярытэтных напрамкаў знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны. Удзел у рабоце ААН і сістэме яе органаў і спецустаноў дазваляе Рэспубліцы Беларусь больш эфектыўна вырашаць задачы знешнепалітычнага забеспячэння працэсаў развіцця беларускай дзяржавы і мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі. Беларуская дэлегацыя пастаянна ўдзельнічае ў рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых вядучых органаў ААН. Рэспубліка Беларусь заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і праблемах міжнароднага парадку дня і ўносіць рэальны ўклад у рашэнне дадзеных праблем.

Шматгранная дзейнасць ААН па збавенні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіццю дружалюбных адносін паміж нацыямі, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару раскрываецца ў дакументах, якія экспануюцца на выстаўцы.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі аб ААН
  • Правы чалавека
  • Міжнароднае права
  • Гуманітарныя пытанні
  • Падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі
  • Эканамічнае і сацыяльнае развіццё
  • ААН і Рэспубліка Беларусь

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталогНацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам