ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна для дзяцей “Вясёлыя гісторыі”
Найнавейшая гісторыя краіны: кнігу пра Казахстан прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы
Моцная ААН на карысць народаў свету

Літаратурная гадзіна для дзяцей “Вясёлыя гісторыі”

Літаратурная гадзіна для дзяцей “Вясёлыя гісторыі”
Іншыя мерапрыемствы
24 кастрычніка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

24 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Вясёлыя гісторыі”.

На мерапрыемстве дзеці пазнаёмяцца з дзівосным кніжным светам Эдуарда Успенскага, поўным пацешных прыгод. Кожная гісторыя з Прастаквашына – гэта добрая і вясёлая гульня, якая дае прастор фантазіі і вынаходлівасці, здольная навучыць дабру, узаемадапамозе і разуменню.

Аб адных займальных прыгодах з жыцця герояў Успенскага ўдзельнікі прачытаюць у кніжках, іншыя – убачаць у мультфільме, трэція – разгадаюць у віктарыне.

На кніжнай выстаўцы юным чытачам будуць прадстаўлены самыя незвычайныя і маляўнічыя кнігі Эдуарда Успенскага.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам