ГалоўнаяМерапрыемствыФотапраект #мысяродвас – розныя людзі адзінага грамадства ў падтрымку прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі
Міжнародная абарона праў дзіцяці
Дзіцячы пакой запрашае на майстар-клас па скрапбукінгу

Фотапраект #мысяродвас – розныя людзі адзінага грамадства ў падтрымку прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі

Фотапраект #мысяродвас – розныя людзі адзінага грамадства ў падтрымку прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі
Іншыя мерапрыемствы
14 лістапада – 25 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
кальцавы калідор 3-га паверха
Месца правядзення

14 лістапада ў бібліятэцы адкрыецца фотавыстаўка #мысяродвас, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Свае твары перад фатографам Юліяй Шаблоўскай адкрылі найбольш уразлівыя да ВІЧ-інфекцыі групы насельніцтва. У кожнага з герояў свая жыццёвая гісторыя.

Сярод фатаграфій таксама партрэты медыкаў, сацыяльных работнікаў, чыноўнікаў, журналістаў і проста неабыякавых людзей, якія падтрымліваюць філасофію навукова-абгрунтаваных праграм прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі для ключавых груп. Наведвальнікі змогуць падрабязна разгледзець на стэндах інфаграфіку з актуальнымі данымі па тэме прафілактыкі ВІЧ / СНІДу ў Беларусі, у тым ліку інфармацыю аб нізкапарогавых пунктах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі для людзей, якія ўжываюць наркотыкі.

Партрэты людзей, прадстаўленыя ўперамешку, дазваляюць наведвальнікам фотавыстаўкі ўсвядоміць усю разнастайнасць грамадства і разам з тым адчуць яго адзінства перад агульнай пагрозай.

Мэта выстаўкі – папулярызацыя мер прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі праз фарміраванне талерантнага стаўлення да людзей з ключавых груп насельніцтва.

Аўтар ідэі і куратар фотавыстаўкі #мысяродвас – актывістка беларускага грамадскага аб'яднання “Пазітыўны рух” Кацярына Парфянюк.

Падтрымалі фотавыстаўку Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і вядучыя агенцтвы Арганізацыі Аб’ядананых Нацый – Праграма развіцця ААН у Беларусі (ПРААН), Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ / СНІДзе (ЮНЭЙДС), Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ), Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН).

Праект створаны пры тэхнічнай падтрымцы грамадскага аб'яднання “Пазітыўны рух” у рамках міні-гранта EATG STEPUP 2017 года.
Падрабязнасці аб праекце можна знайсці па хэштэгу #мысяродвас у сацыяльнай сетцы Facebook.


Фотавыстаўка адкрыецца а 16-й гадзіне ў мабільнай галерэі (кальцавы калідор 3-га паверха) і будзе доўжыцца да 25 лістапада 2018 года.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама пра адкрыццё выстаўкі #мысяродвас.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам