ГалоўнаяМерапрыемствы“Калі душа шукае слова”
Даведайся пра мастацтва Амерыкі
Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўнага дагавора

“Калі душа шукае слова”

“Калі душа шукае слова”
Іншыя мерапрыемствы
16 лістапада – 26 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 16 лістапада па 26 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Калі душа шукае слова”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1978) і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986) Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц.

Лёгка і нязмушана ўпырхнула птушкай Яўгенія Янішчыц (1948–1988) у беларускую літаратуру 1960-х, пакінуўшы пасля сябе шэсць кніжак паэзіі, якія па сённяшні дзень кранаюць сэрцы і зачароўваюць чытача сілай і чысцінёй слова. Яе творчасць – гэта пранізлівая, адкрытая і шчырая споведзь, песня душы непрыручанай птушкі Палесся, напоўненая любоўю да чалавека і роднага краю.

Экспазіцыю адкрываюць аўтарскія зборнікі паэзіі Я. Янішчыц “Снежныя грамніцы”, “Дзень вечаровы”, “Ясельда”, “На беразе пляча”, “Пара любoві і жалю”, “Каліна зімы”. Дапаўняюць іх кнігі выбраных твораў “У шуме жытняга святла”, “Пачынаецца ўсё з любві…”, “Кахання сад і ластаўка вясны” і інш.

Асобна на выстаўцы прадстаўлены пераклады твораў паэтэсы на англійскую, рускую, польскую і іншыя мовы, а таксама выбраныя пераклады вершаў, зробленых самой пісьменніцай (С. Ясенін, Л. Кастэнка і інш.).

Прыцягальную моц паэзіі Яўгеніі Янішчыц і па сённяшні дзень імкнуцца разгадаць літаратуразнаўцы, крытыкі і пісьменнікі, публікуючы вялікую колькасць рэцэнзій, артыкулаў, эсэ пра яе жыццё і літаратурны талент. Шматлікія крытычныя матэрыялы, а таксама ўспаміны і вершы-прысвячэнні, якімі дзеляцца сябры, калегі і прыхільнікі яе творчасці, завяршаюць юбілейную выстаўку.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам