ГалоўнаяМерапрыемствыДаведайся пра мастацтва Амерыкі
Лекцыя аб амерыканскай стрыт-фатаграфіі
“Калі душа шукае слова”

Даведайся пра мастацтва Амерыкі

Даведайся пра мастацтва Амерыкі
Іншыя мерапрыемствы
21 лістапада – 7 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 21 лістапада па 7 снежня запрашаем наведаць перасоўную выстаўку “Даведайся пра мастацтва Амерыкі”, матэрыялы для якой прадаставіла Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Апісаць такую багатую з'яву, як амерыканскае мастацтва няпроста. Доўгі час амерыканская культура вяла дыялог з еўрапейскай, так як адным з ключавых пытанняў для краіны было пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці. Канчатковае зацвярджэнне амерыканскага мастацтва, асабліва рэалістычнага і рамантычнага кірункаў, адносіцца да XIX стагоддзя.

Павышаную цікавасць выклікае мастацтва ЗША сярэдзіны XX стагоддзя. У гэты час адбываецца авангардны выбух абстрактнага экспрэсіянізму, на змену якому прыходзіць поп-арт.

Сучаснае мастацтва Амерыкі ўяўляе сабой дынамічную карціну, якая адрозніваецца разнастайнасцю стыляў, крытычных падыходаў і арыентацыяй на ўспрыманне публікі.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з асноўнымі напрамкамі мастацтва ЗША, асабліва з сучаснымі арт-практыкам. Сярод экспанатаў – навуковыя і мастацкія кнігі па архітэктуры, жывапісе, графіцы, дызайне і фатаграфіі, постары з выявамі графіці, тэматычныя настольныя гульні, а таксама дакументальныя фільмы “Art: 21”, “Andy Warhol” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 100 дакументаў.

VM_poster_FB_2100pix_Minsk-NatsLib.jpg

У рамках выстаўкі запрашаем наведаць лекцыю-прэзентацыю вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Парфянка на тэму “Вівіян Майер і амерыканская стрыт-фатаграфія”, якая ладзіцца 22 лістапада а 19-й гадзіне ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку і лекцыю-прэзентацыю – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам