ГалоўнаяМерапрыемствыПа старонках вялікага жыцця
Годнасць і роўнасць – усім: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў
Намалюй свае правы: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў

Па старонках вялікага жыцця

Па старонках вялікага жыцця
Іншыя мерапрыемствы
4 – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор 2-га паверха
Месца правядзення

З 4 па 31 снежня ў кальцавым калідоры 2-га паверха адкрыта выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Салжаніцына.

Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын – рускі пісьменнік, драматург, публіцыст, паэт, грамадскі і палітычны дзеяч, які жыў і працаваў у СССР, Швейцарыі, ЗША і Расіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры “за маральную сілу, перанятую з традыцыі вялікай рускай літаратуры” (1970) .

Да 100-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Салжаніцына ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падрыхтавана выстаўка “Па старонках вялікага жыцця”, на якой прадстаўлена больш за 100 дакументаў: яго літаратурна-мастацкая творчасць, палемічныя эсэ, літаратурна-крытычныя нарысы, а таксама даследаванні жыцця і творчасці пісьменніка.

Цэнтральную частку выстаўкі займаюць чатыры буйныя творы “Красное колесо”, “Раковый корпус”, “Архипелаг ГУЛаг”, “В круге первом”, а таксама збор твораў, які рыхтаваўся да друку пры ўдзеле самога аўтара.

У экспазіцыю ўвайшлі і творы Аляксандра Ісаевіча, якія прынеслі пісьменніку сусветную славу: “Один день Ивана Денисовича”, “Матрёнин двор” і “Захар-Калита”.

На выстаўцы прадстаўлены тэкст нобелеўскай лекцыі, якую прачытаў Аляксандр Салжаніцын ў Стакгольме.

Выстаўка адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца творчасцю А.І. Салжаніцына і гісторыяй рускай літаратуры ХХ стагоддзя.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.



Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам