ГалоўнаяМерапрыемствыКаўчэг Чынгіза Айтматава
Размова з адвакатам аб завяшчанні, атрыманні спадчыны, дарэнні
Творчая сустрэча “Апантаны Бацькаўшчынай” да 90-годдзя акадэміка Радзіма Гарэцкага

Каўчэг Чынгіза Айтматава

Каўчэг Чынгіза Айтматава
Іншыя мерапрыемствы
12 снежня – 10 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор 3-га паверха
Месца правядзення

З 12 снежня па 10 студзеня ў кальцавым калідоры 3-га паверха адкрыта кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Каўчэг Чынгіза Айтматава”.

12 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага і ўшанаванага ва ўсім свеце пісьменніка Чынгіза Айтматава.

Яго творы, пранізаныя нацыянальнымі міфамі і легендамі, і зараз выклікаюць непадробную цікавасць вялікага кола чытачоў. Захоўваючы нацыянальны каларыт, пісьменнік гаворыць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Да юбілею майстра слова Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Каўчэг Чынгіза Айтматава”.

На выстаўцы прадстаўлены творы пісьменніка і літаратура пра жыццё і творчасць Чынгіза Тарэкулавіча з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх заслугоўваюць асаблівай увагі пераклады на беларускую мову аповесцей “Джаміля” (1962), “Бывай, Гюльсары!” (1971), “Першы настаўнік” (1974), рамана “Буранны паўстанак: I вякуе дзень даўжэй за век” (у перакладзе Міхася Стральцова з ілюстрацыямі знакамітага беларускага графіка Арлена Кашкурэвіча, 1987, 2018), а таксама рамана “Калі падаюць горы. Вечная нявеста”, апублікаванага ў некалькіх нумарах часопіса “Маладосць” (2018).

Цэнтр экспазіцыі займаюць творы пісьменніка, выдадзеныя асобнымі кнігамі: “Белый дождь” (1955), “Лицом к лицу” (1957), “Джамиля” (1958), “Верблюжий глаз” (1960), “Тополёк мой в красной косынке” (1961), “Первый учитель” (1962), “Материнское поле” (1963), “Красное яблоко” (1964), “Прощай, Гульсары!” (1966), “Белый пароход” (1970), “Ранние журавли” (1975), “Пегий пёс, бегущий краем моря” (1977), “Буранный полустанок” (1980, першая назва – “И дольше века длится день”), “Плаха” (1986), “Ода величию духа” (у суаўтарстве з японскім філосафам Дайсаку Ікэда, 1990), “Тавро Кассандры” (1996), “Когда падают горы (Вечная невеста)” (2006), “Белое облако Чингисхана” (1991). Кожнае з іх суправаджаецца сціслай анатацыяй, якая абуджае чытацкі інтарэс.

Прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і творчасць класіка ХХ стагоддзя. Кніжную экспазіцыю дапаўняе разнастайны ілюстрацыйны матэрыял.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам