ГалоўнаяМерапрыемствыХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
100 гадоў гісторыі з БелТА
Адкрыццё юбілейнай выстаўкі “«Маніхвэст» Рэспублікі”

ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя мерапрыемствы
4–5 красавіка
Дата правядзення
09.00–18.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

Запрашаем прыняць удзел у ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія адбудуцца 4–5 красавіка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Юбілейныя ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні будуць прымеркаваны да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На канферэнцыі будзе зроблены аналіз навуковых дасягненняў аддзела і весціся размова пра людзей, якія прынеслі аддзелу заслужаны аўтарытэт. Безумоўна, плённая праца многіх супрацоўнікаў аддзела спрыяла станаўленню і развіццю адметнай нацыянальнай бібліялагічнай школы.

Тэматыка канферэнцыі будзе вылучацца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсаваннем яе феномена ў сусветным кантэксце. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.

Праблемнае поле канферэнцыі:

• Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: традыцыі і сучасныя дасягненні.
• Сучасныя бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі.
• Роля асобы ў стварэнні і развіцці кнігазнаўства.
• Рукапісная кніжнасць Беларусі.
• Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах.
• Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
• Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
• Гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі.
• Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі.
• Бібліяграфічны ўлік кніжных помнікаў Беларусі.
• Сучасная беларуская кніга.
• Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Даклады і паведамленні:

Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту sapega@nlb.by і susha.ksenia@yandex.by не пазней за 1 сакавіка 2019 г.

Патрабаванні да афармлення даклада:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
  2. Аб'ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, міжрадковы інтэрвал 1,5, тып файла – .doc або .rtf (Microsoft Word).
  3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа, напрыклад [3, с. 15].
  4. Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб'ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).

Кантакты:
Сапега Таццяна Андрэеўна
Тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07
E-mail: sapega@nlb.by

Суша Ксенія Віктараўна
Тэлефон: (8 017) 293 27 83
E-mail: susha.ksenia@yandex.by

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам