ГалоўнаяМерапрыемствыСакрэты колераў “Вясёлкі”
Рэспубліка Беларусь і ўстойлівае развіццё
Прэзентацыя электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг."

Сакрэты колераў “Вясёлкі”

Сакрэты колераў “Вясёлкі”
Іншыя мерапрыемствы
10 студзеня – 10 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор 3-га паверха
Месца правядзення

3 10 студзеня па 10 лютага на 3 паверсе кальцавога калідора будзе экспаніравацца выстаўка “Сакрэты колераў «Вясёлкі»” да 40-гадовага юбілею на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” пісьменніка Уладзіміра Ліпскага.

40 год таму, у студзені 1979 года, пабачыў свет нумар “Вясёлкі”, у выходных даных якога з’явілася імя Уладзіміра Ліпскага ў якасці галоўнага рэдактара часопіса. 40 год Уладзімір Сцяпанавіч нязменна нясе “вясёлкаўскую” вахту, штомесяц здаючы творчы экзамен шматтысячнай патрабавальнай дзятве.

Прыняўшы рэдактарскую эстафету ад патрыярхаў беларускай літаратуры Васіля Віткі, Еўдакіі Лось і Анатоля Грачанікава, Уладзіміру Сцяпанавічу ўдалося не толькі захаваць часопіс у цяжкія часы, але і стварыць плённы творчы калектыў цяперашняй рэдакцыі, узвесці “Вясёлку” да ўзроўню лепшых дзіцячых часопісаў Еўропы.

А сакрэт гэтага вельмі просты – прытрымлівацца тых накірункаў, якія склаліся яшчэ пры заснаванні часопіса. Таму, па прызнанні самога Уладзіміра Сцяпанавіча, асноўныя творчыя задачы галоўнага рэдактара “Вясёлкі” наступныя: “навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму; прывіць ім любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры; паспрыяць, каб дзеці Беларусі ўмелі шанаваць людзей, якія цярпліва выводзяць іх на жыццёвыя пуцявіны”.

“Урок цікавых сустрэч”, “Школка «Вясёлкі»”, “Урок думкі” і “Урок роднага слова”, “Крышку пра кніжку”, “Урок краязнаўства”, “Наш тлумачальны слоўнік”, “Наша спадчына” і “Музей «Вясёлкі»”, “Каласавічок”, “Школьныя парады”, “Жывая класіка”, “Мая Беларусь” – вось тыя новыя рубрыкі, якія з’явіліся ў “Вясёлцы” за гады кіраўніцтва Уладзіміра Ліпскага і з якімі пазнаёмяцца наведвальнікі выстаўкі.

Таксама на выстаўцы прадстаўлена кніжная серыя “Бібліятэка часопіса «Вясёлка»”, якая была заснавана ў 2013 годзе. Пабачаць чытачы і чытанку-маляванку для дашкольнікаў “Буся”, якую “нарадзіла” рэдакцыя часопіса ў тым жа 2013 годзе.

У цэнтры экспазіцыі – выпускі галоўнага беларускага дзіцячага часопіса “Вясёлка” з 1979 па 2018 гг.

Усяго наведвальнікі змогуць пабачыць каля 40 дакументаў, якія ілюструюць “вясёлкавы” шлях Уладзіміра Ліпскага.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял прадастаўлены сектарам кніжных выставак аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам