ГалоўнаяМерапрыемствыСвятло мастацтва: у бібліятэцы прэзентуюць работы выкладчыкаў БДПУ
Бясконцая прастора мастацтва
Размова з адвакатам аб шлюбна-сямейных спрэчках

Святло мастацтва: у бібліятэцы прэзентуюць работы выкладчыкаў БДПУ

Святло мастацтва: у бібліятэцы прэзентуюць работы выкладчыкаў БДПУ
Іншыя мерапрыемствы
31 студзеня – 14 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

Для сапраўднага педагога-мастака, акрамя прызнання сярод калег і вучняў, жыццёва важна выражаць сябе творча. Як і яго выхаванцы, ён хоча быць убачаным, успрынятым, у ідэале – зразумелым і ў любым выпадку – заўважаным.

Мастацкі праект “Святло мастацтва” прадэманструе вялікі патэнцыял і шырокі дыяпазон творчых магчымасцей выкладчыкаў кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ).

Сярод экспанатаў вы ўбачыце сучасныя творы жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайну адзення і графічнага дызайну. Усе яны адлюстроўваюць разнастайнасць творчых інтарэсаў выкладчыкаў БДПУ, індывідуальнасць светапогляду і аўтарскі стыль.


Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 31 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх), уваход вольны.

З 1 лютага ўваход складзе кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе доўжыцца да 14 красавіка 2019 г.

Дата завяршэння яе работы можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі "Святло мастацтва".

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам