ГалоўнаяМерапрыемствыКанстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці
Літаратурная гадзіна, прысвечаная Паўлу Бажову
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці

Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці
Іншыя мерапрыемствы
22 студзеня – 25 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 22 студзеня па 25 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта тэматычная выстаўка “Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці”: да 100-годдзя ўтварэння БССР і прыняцця першай Канстытуцыі, 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1 студзеня 1919 года быў апублікаваны Маніфест аб стварэнні БССР (ССРБ). 5 лютага 1919 года Прэзідыум УЦВК прыняў Пастанову аб прызнанні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Рэспубліка вылучалася са складу РСФСР як самастойная дзяржаўная адзінка і абвяшчалася вольнай і незалежнай, а ўсе працоўныя атрымлівалі роўныя правы.

Першая Канстытуцыя Савецкай Беларусіі была прынята І Усебеларускім з’ездам Саветаў 3 лютага 1919 года. Яна абвясціла Беларусь Рэспублікай Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, замацавала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвясціла дэмакратычныя свабоды. Канстытуцыя складалася з Дэкларацыі праў працоўнага і эксплуатуемага народа Беларусі і трох раздзелаў: агульныя палажэнні, структура савецкай улады, герб і флаг. Адной з асаблівасцей Канстытуцыі было тое, што яна не прадугледжвала стварэння Савета Народных Камісараў. Функцыі яго ўскладаліся на Вялікі прэзідыум ЦВК, у які ўваходзілі ўсе народныя камісары.

ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў дапоўніў першапачатковы тэкст Канстытуцыі палажэннямі аб утварэнні Савета Народных Камісараў рэспублікі як вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання, аб арганізацыі і дзейнасці ЦВК Саветаў Беларусі і яго Прэзідыума. Канстытуцыя ССРБ 1919 г. заканадаўча замацавала акт дзяржаўна-нацыянальнага самавызначэння Беларусі.

Канстытуцыя суверэннай Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года. Змены і дадаткі ў Канстытуцыю ўносіліся тройчы (заўсёды – шляхам рэферэндуму). Адметнымі рысамі дзеючай Канстытуцыі з’яўляюцца: замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайнасці форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, наяўнасць у іх узаемных абавязацельстваў; арыентацыя заканадаўства на агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права; падзел і ўзаемадзеянне ўлад; прамы характар дзеяння Канстытуцыі. Яна валодае вяршэнствам у дачыненні да ўсіх іншых прававых актаў, складае ядро прававой сістэмы дзяржавы. Канстытуцыя 1994 года з’яўляецца пятай па ліку Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Экспазіцыя налічвае каля 80 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных і гістарычных факультэтаў, палітолагам; усім, хто цікавіцца канстытуцыйным правам, гісторыяй дзяржавы і права, палітычнай гісторыяй.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Нараджэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі
  • Канстытуцыі Савецкай Беларусі 1919, 1927, 1937, 1978 гадоў: некаторыя аспекты канстытуцыйнай праватворчасці
  • Канстытуцыя незалежнай Беларусі: распрацоўка, праекты, прыняцце
  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова законнасці беларускай дзяржавы

Спіс літаратуры па тэме

Карысныя спасылкі:

  • Акты Беларускай Народнай Рэспублікі
  • Акты перыяду аднаўлення беларускай дзяржаўнасці
  • Акты РСФСР адносна Беларусі 1917–1918 гадоў
    Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
    Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

    Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

    Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

    Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

  • Мерапрыемствы

    Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

    17.04.2024

    17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



    Бібліятэкарам