ГалоўнаяМерапрыемствыМастацтва на варце Айчыны: у бібліятэцы адкрыецца новая выстаўка
14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Далучайцеся да буккросінгу!
З любоўю да кнігі

Мастацтва на варце Айчыны: у бібліятэцы адкрыецца новая выстаўка

Мастацтва на варце Айчыны: у бібліятэцы адкрыецца новая выстаўка
Іншыя мерапрыемствы
7 лютага – 10 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс"
Месца правядзення

7 лютага ў бібліятэцы пройдзе адкрыццё мастацкай выстаўкі "Айчыне служым", прымеркаванай да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

“Жывапіс, літаратура, музыка, тэатр з'яўляюцца такім жа важным аспектам жыцця Узброеных Сіл краіны, як і пачуццё абавязку перад Радзімай”, – сцвярджае кіраўнік студыі ваенных мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Апіок.

Усе аўтары – члены студыі ваенных мастакоў пры Цэнтральным доме афіцэраў. У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс у самых розных жанрах і стылях. На выстаўцы можна будзе ўбачыць замалёўкі ваенных дзеянняў, глыбокія партрэты, магутную тэхніку, марозную раніцу перад баявымі дзеяннямі і шмат іншых сюжэтаў.


Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 7 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Наведаць выстаўку можна да 10 сакавіка 2019 г.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

На адкрыццё ўваход вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.

Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі "Айчыне служым".


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам