ГалоўнаяМерапрыемствыПа слядах кахання: як правесці Дзень усіх закаханых
Каханне – крыніца натхнення
14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Далучайцеся да буккросінгу!

Па слядах кахання: як правесці Дзень усіх закаханых

Па слядах кахання: як правесці Дзень усіх закаханых
Іншыя мерапрыемствы
14 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

Запрашаем усіх, хто знайшоў сваю палавінку, а таксама тых, хто яшчэ ў пошуках, на рамантычную сустрэчу... у бібліятэку! Дзень усіх закаханых – цудоўная магчымасць нагадаць любімым аб сваіх пачуццях і зблізіць адзінокіх знаёмых. І хай меткая страла Амура трапіць у патрэбную цэль.

Перад тым, як адправіць вашых сяброў на любоўны фронт, перадайце ім наша пасланне. Да ідэальнага Дня ўсіх закаханых усяго 4 крокі.

Крок 1. Сэрца Купідона (атрыум 2-га паверха, 10.00–16.30)

Рызыкніце і даведайцеся, чаго чакаць ад кахання сёлета. А калі вы цвёрда ўпэўнены ў лозунгу “Кожны сам каваль свайго шчасця”, то можаце разам пасмяяцца з пажадання на папяровым сэрцы.

Крок 2. Зрабіце фота на памяць (атрыум 2-га паверха, 10.00–18.00)

Расслабцеся пад кампазіцыі Otis Redding, Franк Sinatra і іншых выканаўцаў, і хай успаміны аб вашай сустрэчы будуць самымі цёплымі, пяшчотнымі і рамантычнымі. А каб лепш запомніць гэты дзень, прапануем вам зрабіць сэлфі ў нашай фотазоне “Месца сустрэчы”.

Крок 3. Кіназала “Машына часу” (атрыум 2-га паверха, 12.00–16.30)

Акуніцеся ў асаблівую атмасферу мастацкіх кінакарцін 40–60 гадоў XX стагоддзя з фондаў “алмаза ведаў”. Сярод іх “Агні вялікага горада”, “Рымскія канікулы”, “Касабланка”, “Рамэа і Джульета” (3 фільмы на выбар).

Крок 4. Love book (атрыум 2-га паверха, 10.00–18.00)

Пасля ўсяго вышэй пералічанага нагадваем, што гаворка ўсё яшчэ ідзе пра бібліятэку. І тут чытаюць кнігі. Прыміце ўдзел у грамадскім руху Love book. Кнігі прыйдзецца выбіраць па вокладцы – вашы папяровыя сябры будуць беражліва запакаваны. Здагадацца пра змест можна будзе толькі па адным сказе, напісаным на ўпакоўцы.

Уваход на мерапрыемства – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Між іншым, 14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Магчыма, гэтыя святы супалі невыпадкова, бо гэта таксама любоў. Толькі да кніг. Прыняць удзел у буккросінгу можна ў дакантрольнай зоне да 24 лютага.

Калі раптам вы адчулі, што ўжо гатовыя ўзняцца ў аблокі ад шчасця, прапануем падняцца на аглядную пляцоўку бібліятэкі.

14 лютага на агляднай пляцоўцы вас чакаюць:

  • цудоўны від на горад;
  • тэматычная фотазона;
  • валянцінкі;
  • лаўнж-зона ў мастацкай галерэі “Панарама” (22-гі паверх, 15.00–17.00).

Уваход на аглядную пляцоўку з вуліцы па паказальніку.

Кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам