ГалоўнаяМерапрыемствыГанна Герт: акварэльны фотажывапіс у новай выстаўцы “Дрыяды”
Родная мова – душа народа
Даследчык і пісьменнік

Ганна Герт: акварэльны фотажывапіс у новай выстаўцы “Дрыяды”

Ганна Герт: акварэльны фотажывапіс у новай выстаўцы “Дрыяды”
Іншыя мерапрыемствы
19 лютага – 24 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

На выстаўцы прадстаўлены 12 жаночых вобразаў, адпаведна месяцам каляндарнага года. Цэнтрам творчай увагі сталі німфы дрэў, прыгожыя заступніцы лясоў, міфічныя істоты, якія могуць прадказаць будучыню і нават дапамагчы ў бядзе. Дрыяды спрабуюць размаўляць, але не валодаюць чалавечай мовай. Яны валодаюць вамі, пакуль вы знаходзіцеся ў захапленні.

Беларускія німфы своеасабліва спалучаюць авангардныя касцюмы, выкананыя ў тэхніках шыбары, батык і фелтынг-крэйзі, складаныя прычоскі і макіяж, арыгінальныя аўтарскія ўпрыгожванні ў выглядзе карон, дыядэм, масак з камянёў і металу.

Аўтар ідэі – фотамастак Ганна Герт. Сярод асноўных дэталей, па якіх можна распазнаць “почырк” майстра, фотаздымкі, зробленыя скрозь велізарнае размаляванае акварэльнымі фарбамі шкло, іх мінімальная апрацоўка, натуральныя матэрыялы, вада, друк на палатне. Усё разам – прыклад унікальнага аўтарскага фотажывапісу.

Разам з Ганнай над праектам працавала цэлая каманда: мастак-мадэльер Ала Свірыдзенка, дызайнер авангардных упрыгожванняў Дар'я Палуян, стыліст праекта Надзея Сліжэўская, аўтар мастацкіх тэкстаў Надзея Падрэз.

Праект яднае жаноцкую прыгажосць і раслінны свет. Пяшчотныя кветкі і магутныя дрэвы – гэта прыродная архітэктура з моцнай энергетыкай. Аўтарам хацелася вылучыць і злавіць яе ў моманце праяўлення.

Што ў іх атрымалася, можна ўбачыць ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) з 19 лютага да 24 сакавіка 2019 г.

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам