Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.
Пастаянная экспазіцыя і выстаўкі, якія праходзяць у музеі, адлюстроўваюць багатую гісторыю беларускай і еўрапейскай кніжнай культуры, а таксама асвятляюць шлях станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны.
У экспазіцыі можна ўбачыць жамчужыны з кнігазбору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
- рукапісныя кнігі рознай формы (скруткі, потхі, кодэксы), вырабленыя з розных матэрыялаў (пальмавых лістоў, пергаменту, бамбукавых дошчачак, паперы);
- першыя друкаваныя кнігі, выдадзеныя ад першых вопытаў Іагана Гутэнберга ў 40-х гг. XV ст. да канца XV ст.;
- шэдэўры беларускага кнігадрукавання XVI–XVIII стст.: пражскія выданні першадрукара Францыска Скарыны, віленскія – Пятра Мсціслаўца і братоў Мамонічаў, магілёўскія – Максіма Вашчанкі, кнігі з радзівілаўскіх друкарняў Брэста і Нясвіжа, а таксама старадрукі з Куцейна, Супраслі, Гродна, Полацка і інш.;
- выданні знакамітых майстроў друкарскай справы краін Еўропы XV–XVIII стст. – Альдаў, Эльзевіраў, Эцьенаў, Фрабэнаў, Плантэнаў i інш.;
- узоры даўніх апраў і ўладальніцкіх вокладак XV–ХХ стст., мініяцюрныя выданні і фаліянты, а таксама кнігі з аўтографамі беларускіх і замежных пісьменнікаў і мастакоў.

У музеі кнігі арганізуюцца экскурсіі для дзяцей і дарослых, а таксама ладзяцца заняткі “Клуба кніжных прафесараў”.
Тэлефон для папярэдняга запісу на экскурсіі: (8 017) 293 27 22. Кошт экскурсій
Тэлефон для запісу на заняткі: (8 017) 293 27 82.
Рэжым работы музея кнігі:
Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.
У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00.
Нядзеля – выхадны дзень.