ГалоўнаяМерапрыемствыВяртанне святыні: Лаўрышаўскае Евангелле ў Беларусі
Вяршыня духоўнай неўміручасці
Са святам, абаронцы!

Вяртанне святыні: Лаўрышаўскае Евангелле ў Беларусі

Вяртанне святыні: Лаўрышаўскае Евангелле ў Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
1 сакавіка
Дата правядзення
11.00–12.30
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

1 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля.

Унікальны рукапісны помнік ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага дзякуючы выдавецкаму ўзнаўленню стаў даступны даследчыкам і аматрам спадчыны беларускага Сярэднявечча.

Лаўрышаўскае Евангелле – рукапісны помнік кніжнай культуры ХІІІ–XIV стст. быў створаны для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Наваградкам, аб чым сведчаць укладныя (дарчыя) запісы, змешчаныя ў кнізе. Лаўрышаўскае Евангелле мае адметнае мастацкае аздабленне: ілюстравана мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна (магчыма, князя Войшалка).

Факсімільнае выданне выйшла ў канцы 2018 г. у кіеўскім выдавецтве “Горобець” ва Украіне. Лаўрышаўскае Евангелле праз знітаванасць нашых традыцый з’яўляецца супольнай гістарычнай каштоўнасцю чатырох краін – Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.


Прэзентацыя адбудзецца а 11-й гадзіне ў музеі кнігі (3-ці паверх, пам. 347).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама: "Факсіміле рукапіснага помніка ранняга перыяду ВКЛ цяпер у “алмазе ведаў”

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам