Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
6 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па дэкаратыўным модульным маляванні “Цудоўная мазаіка”.
Маляванне ў тэхніцы мазаіка навучыць дзяцей ствараць рознакаляровую кампазіцыю, чаргуючы колеры паміж сабой у контуры малюнка.
Хлопчыкі і дзяўчынкі выберуць упадабаную імі карцінку, падбяруць каляровую гаму і з дапамогай рознакаляровых фламастараў, алоўкаў і васковай крэйды створаць сваю маляўнічую кампазіцыю.
Музычныя фізкультхвілінкі дапамогуць дзецям набрацца духу падчас творчага працэсу і падтрымаюць вясёлы настрой.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Інфармацыя прадастаўлена аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.