ГалоўнаяМерапрыемствыГартаючы старонкі замежнай перыёдыкі
Музейныя чытанні кнігі “Мяне завуць Лахнэска”
Жанчыны свету: правы і магчымасці

Гартаючы старонкі замежнай перыёдыкі

Гартаючы старонкі замежнай перыёдыкі
Іншыя мерапрыемствы
1 сакавіка – 26 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 1 сакавіка па 26 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Гартаючы старонкі замежнай перыёдыкі”.

Важнай крыніцай інфармацыі, якая заклікае ўзбагаціць культуру чытання карыстальнікаў, палепшыць іх слоўнікавы запас, сфарміраваць больш шырокі кругагляд, выступае замежная перыёдыка.

У фондах залы перыядычных выданняў прадстаўлены замежныя часопісы на англійскай, нямецкай, французскай і іншых мовах, якія задавальняюць інтарэсы шырокага кола карыстальнікаў.

З важнымі падзеямі ў сусветнай палітыцы, актуальнымі навінамі ў галіне эканомікі, сацыяльнай сферы, з бягучымі культурнымі падзеямі чытачоў знаёмяць публікацыі ў такіх сусветна вядомых перыядычных выданнях, як “Paris Match”, “Le Figaro Magazine”, “Stern”, “Cambio 16”, “The Economist”, “Fortune”. Аб апошніх дасягненнях медыцыны, хіміі, біялогіі і іншых прыродазнаўчых навук распавядзе часопіс “Nature”. Аматары фотамастацтва могуць атрымаць асалоду ад дзівосных краявідаў прыроды ў часопісе "National Geographic", а таксама даведацца шмат новага з рэпартажаў падарожнікаў пра нашу планету. Часопісы “People” і “Bunte” раскажуць наведвальнікам выстаўкі пра свецкае жыццё вядомых людзей.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам