ГалоўнаяМерапрыемствыСа святам, мілыя дамы!
Танец, святло і гармонія
Магія акварэлі на выстаўцы “Акваканцэпт”

Са святам, мілыя дамы!

Са святам, мілыя дамы!
Іншыя мерапрыемствы
7 сакавіка
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

7 сакавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся святочны канцэрт “Прэзентацыя жаночага часопіса «Яна»”, прысвечаны Дню жанчын.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі цёпла павіншаваў супрацоўніц “алмаза ведаў” з надыходзячым святам і даў старт канцэртнай праграме.

Напярэдадні выдатнага вясновага свята глядачак парадавалі акрабатычны нумар у выкананні Алены Чухновай, выступленні артыстаў танцавальнага клуба “Сігма”, дуэта баяністаў “Не БоЯн style”, а таксама лаўрэата міжнародных конкурсаў, уладальніка прэміі “За духоўнае адраджэнне” Алега Сямёнава.

Павіншаваць калег песнямі на сцэну выйшлі і супрацоўнікі бібліятэкі: Васілій Прус, Леанід Крыўцоў, Кацярына Гарошка з сынам Міхаілам і Юлія Мільгунова.

Дарагія дамы! Віншуем з Днём жанчын! Жадаем вам здароўя, вясновага настрою, прыемных падарункаў, моцнай любові і шчырых усмешак!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам