ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна да Тыдня дзіцячай кнігі
Лясныя рэсурсы планеты: ахова і рацыянальнае выкарыстанне
Размова з адвакатам аб крэдытаванні жылля

Літаратурная гадзіна да Тыдня дзіцячай кнігі

Літаратурная гадзіна да Тыдня дзіцячай кнігі
Іншыя мерапрыемствы
20 сакавіка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

20 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Імяніны дзіцячай кнігі”.

У шэрагу разнастайных свят існуюць і святы кніжныя, якія пачынаюцца з Тыдня дзіцячай кнігі. Аб гісторыі ўзнікнення гэтага цудоўнага свята новых літаратурных адкрыццяў і вясёлых прыгод дзеці абавязкова даведаюцца на мерапрыемстве.

Першым адкрыццём для юных чытачоў будзе знаёмства з серыяй маляўнічых дзіцячых кніжак “Почитай-ка”. Самым актыўным удзельнікам віктарыны “Чароўныя героі” і таму, хто першым разгадае крыжаванку “Казка”, будзе ўручаны незвычайны прыз.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам