ГалоўнаяМерапрыемствыФінішуе фотапраект “Я сэрцам бачу”
Кодэкс Напалеона: яго мінулае і будучыня
Сусвет дабрыні

Фінішуе фотапраект “Я сэрцам бачу”

Фінішуе фотапраект “Я сэрцам бачу”
Іншыя мерапрыемствы
26 сакавіка – 1 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

26 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца заключны этап фотапраекта “Я сэрцам бачу”.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках праекта “Малая радзіма – аповесць часоў”, прысвечанага Году малой радзімы.

Тэлеканал “Беларусь 24” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў маштабным фотапраекце “Я сэрцам бачу” аб’ядналі работы фатографаў з розным бачаннем і ўспрыманнем нашай краіны. Іх творы экспанаваліся ў “алмазе ведаў” у некалькі этапаў. Гледачы маглі прагаласаваць за ўпадабаныя здымкі таленавітых пачаткоўцаў і прафесійных фатографаў, работы якіх адзначаны National Geographic, The Daily Telegraph і 35 Аwards.

У фінале будуць падведзены вынікі фотапраекта і аб’яўлены пераможцы галасавання гледачоў.

Госці змогуць пазнаёміцца з выстаўкай работ 14 фотамастакоў – удзельнікаў мінулых этапаў. Праз свае здымкі кожны з іх апісаў падзеі і перадаў эмоцыі, якія часам складана выказаць словамі.

Мерапрыемства пачнецца ў 16.00 у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).

Наведаць выстаўку можна да 30 красавіка 2019 г. у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).
Дата заканчэння работы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 81 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшоў заключны этап фотапраекта "Я сэрцам бачу"



Бібліятэкарам