ГалоўнаяМерапрыемствыАдчуванне шчасця
Наперад па дарозе здароўя
Кодэкс Напалеона: яго мінулае і будучыня

Адчуванне шчасця

Адчуванне шчасця
Іншыя мерапрыемствы
28 сакавіка – 28 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 28 сакавіка па 28 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Адчуванне шчасця”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускай мастачкі Р.У. Кудрэвіч.

Таленавіты жывапісец, адзіная жанчына ў Беларусі, якая атрымала званне “Народны мастак Беларусі”, Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч (1919–2000) аказала значны ўплыў на развіццё мастацтва Беларусі. Яна рэалізавала свой дар не толькі ў галіне партрэта, пейзажа, нацюрморта, але і ў сферы шматфігурнай карціны, найбольш складанай і працаёмкай разнавіднасці станковага жывапісу.

Адчуванне шчасця і радасці спадарожнічала Раісе Уладзіміраўне Кудрэвіч увесь яе доўгі жыццёвы і творчы шлях. Адна з галоўных рыс характару мастачкі ўстойлівы аптымізм, які адрозніваецца непасрэднасцю, сардэчнасцю і шчырасцю. Усе яе творы аб’яднаны жыццесцвярджальным радасным светаадчуваннем. Закаханасць у жыццё, глыбокая чалавечнасць, адкрытая эмацыйнасць вобразаў – вось што прыцягвае ў яе працах. Шчасце дзіўным чынам адбіваецца ва ўсіх створаных ёю карцінах, выяўляючыся ў зацвярджэнні прыгажосці, паэзіі і сілы ў малюнку чалавека і прыроды.

Даведацца больш пра творчасць Раісы Кудрэвіч дапамогуць прадстаўленыя на выстаўцы энцыклапедычныя і перыядычныя выданні, кнігі і альбомы, а таксама рэпрадукцыі карцін мастачкі, сярод якіх “У родны калгас”, “Сяброўкі”, “Адпачынак скончыўся”, “Беларускія прыпеўкі”, “Партрэт у чырвоным капелюшы”, “Студэнтка”, “Перад рэпетыцыяй”, “Майскі дожджык”, “Маладыя едуць”, “Вечар у Прылуках”, “Астры” і інш.

Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч – мастачка, у асобе якой злучыліся выбітны талент, прафесійнае майстэрства, аптымізм і актыўная жыццёвая пазіцыя.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам