ГалоўнаяМерапрыемствыКуды бегчы? Да Мінска набліжаецца Бібліяноч!
Нацыянальная бібліятэка на “ТІБО-2019”
Захавальнікі рарытэтаў

Куды бегчы? Да Мінска набліжаецца Бібліяноч!

Куды бегчы? Да Мінска набліжаецца Бібліяноч!
Іншыя мерапрыемствы
19 красавіка
Дата правядзення
19.00–23.00
Час правядзення

19 красавіка ў 19.00 сталічныя бібліятэкі запрашаюць прыняць удзел у акцыі “Бібліяноч-2019”.

Сем месцаў і ўсяго адзін вечар! Выбірайце тэму сваёй бібліяночы і сачыце за навінамі. Якую ці якія бібліятэкі наведаць – вырашаць толькі вам.

ПРАГРАМА БІБЛІЯНОЧЫ-2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116)
Тэма: “БібліяLIVE”
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Не прапусціце! Бібліяноч у “алмазе ведаў” – гэта мора пазітыву, насычаная праграма і безлімітныя зносіны. Тут вас чакаюць цікавыя сустрэчы, займальныя майстар-класы, модны паказ, настольныя гульні, дзіцячая пляцоўка, дабрачынная акцыя, квэст і, вядома, жывы гук!

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15)
Тэма: “Элементы жыцця”
Тэлефон для даведак: (8 029) 652 80 38.

Бібліятэка ператворыцца ў дзіўную лабараторыю, дзе вы зможаце даведацца пра мноства розных хімічных з’яў і на час адчуць сябе сапраўдным даследчыкам! Вас чакаюць займальныя лекцыі і віктарыны, інтэрактыўныя лабараторыі і творчыя майстэрні, цікавыя выставы і квэсты, кулінарныя досведы і мноства іншых захапляльных падзей! І, вядома ж, у нашай, пакуль яшчэ сакрэтнай, формуле будзе самая разнастайная музыка, песні, танцы, – усе неабходныя элементы, каб зрабіць гэтую ноч па-сапраўднаму незабыўнай!

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16)
Тэма: “Тэатр і кніга”
Тэлефон для даведак: (8 017) 242 35 81.

Тут вас сустрэне загадкавы свет тэатра. Вечар будзе напоўнены тэатральнымі пастаноўкамі, дзіўнымі сустрэчамі, кнігамі, музыкай, гульнямі. Гасцей чакае займальнае знаёмства з цудоўным светам тэатральнага закулісся! Бібліятэка стане месцам чароўных пераўвасабленняў і сапраўдным святам для ўдзельнікаў рознага ўзросту. Сакрэтаў пакуль адкрываць не будзем...

Фундаментальная бібліятэка БДУ (пр. Незалежнасці, 4)
Тэма: “Бібліятэчная антрэпрыза”
Тэлефон для даведак: (8 017) 209 50 37.

Тут вас чакаюць творчыя сустрэчы з людзьмі тэатральных прафесій, метамарфозы ад Клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”, які пакажа паэтычны спектакль, прысвечаны 130-годдзю Ганны Ахматавай і беларускім паэтам Сярэбранага стагоддзя, і іншыя тэатральныя пераўвасабленні і перформансы.

Бібліятэка БДТУ (вул. Свярдлова, 13а, 4-ты корпус).
Тэма: “Пушкіну і не снілася”
Тэлефон для даведак: (8 017) 289 15 40.

Вас чакае царства лірыкі, казак і аповесцей А.С. Пушкіна, юбілей якога мы адзначаем у гэтым годзе. Сумаваць не давядзецца дакладна! Бо трэба паспець паглядзець мульцікі па казках Пушкіна, намаляваць паштоўку ці змайстраваць казачнага персанажа, паспрабаваць злавіць удачу ў “настолках”, падмацаваць сілы ў кавярні “У Арыны Радзівонаўны” і прайсці выпрабаванне ў квэсце “Лукамор’е”. І гэта яшчэ далёка не ўсе цуды Бібліяночы ў БДТУ!

Навуковая бібліятэка БНТУ (вул. Я. Коласа, 16)
Тэма: “Кнігі +”
Тэлефон для даведак: (8 033) 601 43 41.

Кніга ўжо даўно выйшла за рамкі звычайнай папяровай формы. Пра гэта вам раскажуць у бібліятэцы БНТУ. Тут вас чакаюць навуковыя лекцыі, вясёлыя прадстаўленні, майстар-клас (Аляксандра Бутар раскажа, як напісаць сцэнарый), неверагодныя актыўнасці ад літаратурных фан-дамоў, настольныя гульні і многае іншае!

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі сумесна з Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкай (вул. Казінца, 86, корп. 2)
Тэма: “Аграсядзіба запрашае...”
Тэлефон для даведак: (8 017) 212 11 61.

Зіма скончылася і настала вясна – пара пакінуць свой дом і адправіцца за новымі ўражаннямі. Вас клічуць правесці незабыўны адпачынак у цікавым месцы. І для гэтага не трэба далёка ехаць – сядзіба “БелСГБ” размешчана практычна ў цэнтры Мінска. Бібліятэка на некалькі гадзін ператворыцца ў аграсядзібу, каб падарыць вам і вашым блізкім масу станоўчых эмоцый.

Уваход на мерапрыемствы свабодны, з сабой можна захапіць сяброў і добры настрой!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).

Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы

03.04.2020

З 3 красавіка па 12 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.

Свет дзяцінства

01.04.2020

З 1 красавіка па 30 красавіка запрашаем на выставу “Свет дзяцінства” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Мастак, які малюе час

01.04.2020

З 1 красавіка па 2 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Мастак, які малюе час”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага жывапісца і педагога Мая Вольфавіча Данцыга (1930–2017).



111