ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна: як абраць дзецям цікавы часопіс
Мерапрыемствы да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Касмічныя вандроўкі

Літаратурная гадзіна: як абраць дзецям цікавы часопіс

Літаратурная гадзіна: як абраць дзецям цікавы часопіс
Іншыя мерапрыемствы
10 красавіка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Часопісы чытаць – свет пазнаваць”.

Як з разнастайнасці дзіцячых часопісаў выбраць найбольш цікавы і карысны? Паспаборнічаць у гэтым змогуць два гульнявыя пазнавальныя часопісы “Пропеллер” і “Островок”.

Вясёлыя героі часопіса “Пропеллер” - Шустрык, Цімоша, Праменьчык і Юні – навучаць маленькіх чытачоў маляваць, лічыць, разгадваць галаваломкі і крыжаванкі.

Часопіс “Островок” дапаможа праявіць кемлівасць у вырашэнні лагічных задач і разгадванні загадак, папрактыкавацца ў правядзенні нескладаных вопытаў і даведацца шмат цікавага пра навакольны свет.

Дзеці пагуляюць у вясёлым лабірынце, збяруць каляровыя пазлы і пройдуць пацешны тэст на веданне папулярных мультфільмаў.

Хто ж акажацца пераможцам?

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам