ГалоўнаяМерапрыемствыМерапрыемствы да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Размова з адвакатам аб садаводчых таварыствах і дачных участках
Літаратурная гадзіна: як абраць дзецям цікавы часопіс

Мерапрыемствы да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Мерапрыемствы да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя мерапрыемствы
17 красавіка
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

17 красавіка ў бібліятэцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

З 10.00 да 12.30 у зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346) адбудзецца адукацыйны семінар “Інтэлектуальная ўласнасць у Рэспубліцы Беларусь. Камп’ютарныя праграмы і базы даных”, на якім выступяць спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адвакаты, патэнтаведы.

У 15.00 у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) пройдзе культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Алоўнікаў”. У ходзе мерапрыемства адбудзецца перадача правоў на выкарыстанне лічбавых копій рукапісаў нот аўтара ў інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уладзімір Алоўнікаў – вядомы беларускі кампазітар, народны артыст БССР, аўтар шматлікіх музычных твораў, стваральнік песень “Радзіма мая дарагая”, “Лясная песня”, “Песня пра Мінск”. Яго багатая творчая спадчына вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

У мерапрыемстве возьме ўдзел сын кампазітара – Ігар Алоўнікаў, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар. Удзельнікі акцыі атрымаюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Уладзіміра Алоўнікава, пачуць урыўкі музычных твораў у выкананні Ігара Уладзіміравіча Алоўнікава і навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 11 імя У.У. Алоўнікава г. Мінска.

У рамках мерапрыемства будзе дзейнічаць кніжная выстава-прагляд дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і аўтарскіх рукапісаў нот з фондаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам