ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі "Партрэт першадрукара" на фестывалі "Горад і кнігі"
Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор
Размова з адвакатам аб садаводчых таварыствах і дачных участках

Заняткі "Партрэт першадрукара" на фестывалі "Горад і кнігі"

Заняткі "Партрэт першадрукара" на фестывалі "Горад і кнігі"
Іншыя мерапрыемствы
20 красавіка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
Навуковая бібліятэка БНТУ
Месца правядзення

На дзіцячай пляцоўцы фестывалю “Горад і кнігі” адбудуцца заняткі "Партрэт першадрукара" ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

“Горад і кнігі” – фестываль, які аб’ядноўвае ўсіх кніжнікаў горада. У ім не магла не прыняць удзел галоўная бібліятэка краіны.

“Партрэт першадрукара” – гэта інтэрактыўныя творчыя заняткі, якія прадставіць праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Клуб кніжных прафесараў”.

Партрэты першадрукара Францішка Скарыны стваралі знакамітыя беларускія мастакі. Удзельнікі заняткаў пабачаць шматлікія партрэты XVI–XXI стагоддзяў, а затым самі возьмуцца за творчую працу. Яны зробяць тантамарэскі – яркія стэнды для фотаздымкаў з адтулінай для твару. У выніку кожны ўдзельнік ненадоўга стане беларускім першадрукаром.


Узрост: 5–12 гадоў.
Калі: 20 красавіка (субота), 15.00–16.00.
Дзе: дзіцячая пляцоўка, Навуковая бібліятэка БНТУ, вул. Якуба Коласа, 16.

Уваход вольны!

Распавядзіце пра фестываль сваім сябрам! Няхай кніжнікаў становіцца больш і больш! Да сустрэчы!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.



Бібліятэкарам