Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
24 красавіка ў бібліятэцы пройдзе творчы вечар “Музыкай святой тут поўніцца душа”, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новага віртуальнага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”.
Праект рэалізуецца ў межах рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па святкаванні 200-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка. Юбілей Станіслава Манюшкі ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.
Упершыню ў межах аднаго інфармацыйнага рэсурсу можна будзе глыбей пазнаёміцца з асобай С. Манюшкі, яго творчай спадчынай, даведацца больш пра пастаноўкі яго твораў на беларускай сцэне. Частка праекта прысвечана ўшанаванню памяці кампазітара ў Беларусі.
Карыстальнікі змогуць азнаёміцца з алічбаванымі выданнямі нотных дакументаў другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, аўдыязапісамі фрагментаў з твораў С. Манюшкі ў выкананні сучасных музыкантаў.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.