ГалоўнаяМерапрыемствыСям’я – найвялікшае багацце
Савет Еўропы: 70 гадоў інтэграцыі
Кароль містыфікацыі

Сям’я – найвялікшае багацце

Сям’я – найвялікшае багацце
Іншыя мерапрыемствы
2 мая – 9 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 2 мая па 9 чэрвеня запрашаем на выстаўку “Сям’я –найвялікшае багацце” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Сям’я –найвялікшае багацце ў жыцці кожнага чалавека. Гэта блізкія людзі, якія нас любяць, падтрымліваюць у цяжкія хвіліны, дораць радасць і клопат. Бацькі, дзеці, муж і жонка, браты і сёстры, цёткі і дзядзькі, бабулі і дзядулі… Усе тыя, хто нам дарагі, хто аддае нам часцінку сябе, нічога не патрабуючы ўзамен.

У кожнай сям’і свае традыцыі і звычаі, але рэцэпт шчасця адзін – любоў і павага.

Любіце і шануйце сваіх блізкіх, бо родныя людзі – гэта падарунак лёсу.


Час работы выстаўкі:

пн. – чц. 10.00–19.00,
пт. 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

З 1 чэрвеня індывідуальны абанемент пераходзіць на летні рэжым работы:

пн. – чц. 10.00–18.00,
пт. 10.00–17.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам