ГалоўнаяМерапрыемствыСвет без шкодных звычак
Запрашаем усіх жадаючых на публічныя інтэрактыўныя лекцыі пра музыку
Савет Еўропы: 70 гадоў інтэграцыі

Свет без шкодных звычак

Свет без шкодных звычак
Іншыя мерапрыемствы
2 мая – 26 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 2 мая па 26 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Свет без шкодных звычак”.

Эвалюцыя забяспечыла арганізм чалавека невычэрпнымі рэзервамі трываласці і надзейнасці, а прырода стварыла яго для доўгага і шчаслівага жыцця. Але рэалізацыя магчымасцей, закладзеных у чалавеку, залежыць ад яго ладу жыцця, паўсядзённых паводзін, звычак, уменняў разумна распараджацца здароўем на карысць сабе, сваёй сям’і і дзяржаве.

Шэраг звычак, якія чалавек набывае яшчэ ў школьныя гады і ад якіх потым не можа пазбавіцца на працягу ўсяго жыцця, сур’ёзна шкодзяць яго здароўю. Яны хутка расходуюць увесь патэнцыял магчымасцей чалавека, спрыяюць заўчаснаму старэнню і набыццю ўстойлівых захворванняў. Прадстаўленыя на выстаўцы публікацыі ў часопісах “Семейный доктор”, “Воспитание школьников”, “Медицинский вестник”, газетах “Знамя юности”, “Медицинский вестник” і іншых перыядычных выданнях раскажуць наведвальнікам пра згубны ўплыў на здароўе чалавека курэння, ужывання алкаголю і наркотыкаў.

Не менш небяспечныя і распаўсюджаныя звычкі, якія прыносяць масу непрыемнасцей і складанасцей і негатыўна ўплываюць на працу арганізма чалавека, – харчовыя звычкі. Праблемам пераядання і залішняй вагі, буліміі і анарэксіі прысвечаны артыкулы з часопісаў “Женское здоровье”, “Здаровы лад жыцця” і “Вопросы организации и информатизации здравоохранения”.

Часам мы нават не падазраём, што нашы прыхільнасці і звычайныя ўчынкі – шлях да самаразбурэння. Пракрастынацыя і пазбяганне ўсеагульнай увагі, шопагалізм, брыдкаслоўе і плёткі становяцца крыніцай непатрэбных перажыванняў. З распаўсюджанымі псіхалагічнымі шкоднымі звычкамі пазнаёмяць перыядычныя выданні “Алеся”, “Psychologies” і “Выхаванне і дадатковая адукацыя”.

“В мире науки”, “Адукацыя і выхаванне”, “Педагогическая наука и образование” і іншыя часопісы закранаюць пытанне інтэрнэт-залежнасці, якая сёння становіцца ў адзін шэраг з наркаманіяй, курэннем і алкагалізмам.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам