ГалоўнаяМерапрыемствыСвяточнае мерапрыемства да Дня Перамогі
Насустрач перамозе: праект да 75-годдзя вызвалення Беларусі
Музыкай святой тут поўніцца душа…

Святочнае мерапрыемства да Дня Перамогі

Святочнае мерапрыемства да Дня Перамогі
Іншыя мерапрыемствы
8 мая
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

8 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей на мерапрыемства “Гэтыя песні праспяваны на вайне”, прысвечанае Дню Перамогі.

Для сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак водгукі вайны даносяцца толькі далёкім рэхам. Зразумець і адчуць усю трагедыю і веліч Перамогі юныя патрыёты змогуць праз песні тых даўніх гадоў.

На мерапрыемстве дзеці будуць адгадваць самыя вядомыя ваенныя песні ў гульні “Адгадай мелодыю”, прымуць удзел у конкурсе “Разведчык”, разгадаюць загадкі і зробяць з каляровай паперы аб’ёмны выраб “Зорка Перамогі”.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам