ГалоўнаяМерапрыемствыМузыкай святой тут поўніцца душа…
Святочнае мерапрыемства да Дня Перамогі
Лясная песня

Музыкай святой тут поўніцца душа…

Музыкай святой тут поўніцца душа…
Іншыя мерапрыемствы
3 мая – 15 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
3-ці паверх (кальцавы калідор)
Месца правядзення

Да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара, дырыжора и педагога Станіслава Манюшкі ў бібліятэцы праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Музыкай святой тут поўніцца душа…”.

2019 юбілейны год аб’яўлены ЮНЕСКА Годам Станіслава Манюшкі.

Славуты сын нашай зямлі стварыў 20 опер і аперэт, тры балеты, пяць месаў, два рэквіемы і больш за 300 песень, у тым ліку і “Паходную песню літвінаў” на словы паэта У. Сыракомлі. Станіслаў Манюшка напісаў музыку да “Сялянкі” В. Дуніна-Марцінкевіча і ў сувязі з гэтым прысутнічае ва ўсіх беларускіх даследаваннях, прысвечаных літаратуры, тэатру і музыцы ХІХ ст.

Кампазітар пастаянна падтрымліваў сувязі з беларускімі музыкантамі, пісаў пра іх, садзейнічаў выданню іх твораў, дапамагаў атрымаць музычную адукацыю, ладзіў канцэрты, дасылаў у Мінск свае творы.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў, у тым ліку: прыжыццёвыя выданні твораў С. Манюшкі, артыкулы і кнігі розных гадоў пра жыццё і творчасць кампазітара, сучасныя нотныя выданні яго музычных твораў: клавіры і партытуры опер, песні і рамансы на словы Адама Міцкевіча і Яна Чачота і інш., а таксама матэрыялы навуковых канферэнцый, літаратура, прысвечаная музычнай культуры Беларусі ХІХ ст.

Захапляе сваім цікавым падборам фактаграфічнага і ілюстрацыйнага матэрыялу польскамоўнае выданне “Stanisław Moniuszko” (Kraków, 1964).

Найкаштоўнейшым выданнем для даследчыкаў біяграфіі кампазітара з’яўляецца трохмоўны зборнік карэспандэнцыі «Listy zebrane = Collected letters = Sämtliche Briefe”, падрыхтаваны да друку Вітольдам Рудзінскім (Kraków, 1969). На яго 700 старонках пададзена больш за 800 аўтэнтычных матэрыялаў, што выйшлі з-пад пяра кампазітара. У экспазіцыю таксама ўвайшоў і беларускамоўны варыянт “Станіслаў Манюшка. Ліставанне” (Мінск, 2010), які ўклаў і пераклаў Язэп Янушкевіч, а навуковым і музычным кансультантам выступіў Віктар Скарабагатаў.


Выстаўка, размешчаная на 3-м паверсе кальцавога калідора, будзе доўжыцца з 3 мая да 15 лютага 2020 г.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.



Бібліятэкарам